Над ракою Арэсай
«Над ракою Арэсай» | |
Жанр: | паэма |
---|---|
Аўтар: | Янка Купала |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | травень 1933 |
Публікацыя: | 29—30 чэрвеня 1933 |
Электронная вэрсія |
«Над ракою Арэсай» — паэма Янкі Купалы, напісаная ў траўні 1933 году ў Менску і ў камуне імя БВА. Упершыню апублікаваная 29—30 чэрвеня 1933 году ў Менску ў газэце «Звязда». Аўтограф паэмы захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва.[1]
Гісторыя стварэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асновай для стварэньня паэмы паслужылі шматлікія паездкі Купалы па калгасах, саўгасах, новабудоўлях, наведваньне камуны і саўгасу, заснаваных на Мар’інскіх балотах у Любанскім раёне Менскае вобласьці недалёк ад ракі Арэсы. Асушваньне балотаў у 1930-я гады ўспрымалася як глыбока рэвалюцыйная зьява. Правобразамі герояў паэмы былі рэальныя асобы, паэт нават не зьмяняў іх прозьвішчы. Разам з тым паэма не зьяўляецца фатаграфіяй фактаў: Купала надаў паэтычным карцінам і вобразам характар шырокіх мастацкіх абагульненьняў.[1]
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанр твору — паэтычны рэпартаж, грамадзянска-публіцыстычная лірыка. Паэме ўласьцівыя гераічны патас і рамантычнае гучаньне. Галоўная ідэя твору — сьцьвярджэньне ўсепераможнае сілы свабоднае працы. Канфлікт паэмы — тыповы канфлікт суворага, гераічнага часу — вынікае з таго, што некалькі камунараў не захацелі быць як усе і паставілі прыватныя інтарэсы вышэй за грамадзкія.[1]
Паэме ўласьцівы лёгкі, зьменлівы рытм, багацьце інтанацыйнага малюнку, песенная яснасьць, прастата паэтычнае думкі.[1]
Пераклады і мастацкія ўвасабленьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паэма перакладалася на шматлікія замежныя мовы: башкірскую (М. Сюндзюкле), ідыш (З. Аксэльрод), кітайскую (Ду Чэн Нань), латыскую (А. Баладыс, Ю. Ванаг), летувіскую (В. Бложа, А. Жукаўскас, Ф. Садайніс), польскую (Я. Маўшынская, К. Яворскі), расейскую (С. Гарадзецкі, М. Ісакоўскі, М. Сьвятлоў), румынскую (С. Дэлчу), украінскую (А. Малышка, Т. Масэнка, М. Цярэшчанка), францускую (Л. Арагон). Аднайменную кантату напісаў М. Аладаў. Ілюстравалі паэму М. Бельскі, І. Давідовіч, А. Кашкурэвіч, Л. Лейтман, Б. Малкін, С. Раманаў, М. Рыжыкаў, І. Стасевіч, А. Тычына, В. Шаранговіч, Я. Чарняцін.[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Над ракою Арэсай» / Аўтар — І. Навуменка. — C. 425—426.
- Бярозкін Р. Свет Купалы; Звенні. — Мн., 1981. — С.189—194.
- Навуменка І. Янка Купала. — Мн., 1980. — С.172—176.
- Мазалькоў Я. Янка Купала. — Мн., 1951. — С.124—132.
- Ярош М. Янка Купала і Беларуская паэзія. — Мн., 1971. — С.207—210.
- Уладзімер Бычэня Над ракой Арэсай // Народная газэта. — Менск: 20 студзеня 2010.
- Анатоль Кляшчук Купалаўская Камуна над ракой Арэсай // Звязда : газэта. — 21 студзеня 2012.