Рагнгільда
Выгляд
Рагнгільда — жаночае імя, больш вядомае на Беларусі ў славянскай форме Рагнеда[1].
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рагнгільда (нарв. Ragnhild, Ragnhildr) — імя паўночнагерманскага (скандынаўскага) паходжаньня, якое ўтварылася ад regin 'парада', 'вырак'[2][3] і hild 'бітва'[4][5].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагнгільда Сыгурдсдотэр, гераіня скандынаўскіх сагаў, дачка Сыгурда Аленя;
- Рагнгільда Ютляндзкая, дачка Эрыка Ютляндзкага, жонка караля Эрыка Крывавай Сякеры;
- Рагнгільда (ці Гільда) Хрольфсдотыр, жонка аркнэйскага конунга Рогнвальда Эйстэйнссана;
- Рагнгільда Эрыксдотэр (?-984), нарвэская князёўна, дачка караля Эрыка Крывавай Сякеры;
- Рагнеда Рагвалодаўна (965—1000), полацкая князёўна, дачка князя Рагвалода;
- Рагнгільда Швэдзкая (?-1117), жонка швэдзкага караля Інге II, сьвятая;
- Рагнгільда Трэгагас (14 стагодзьдзе), першая вядомая нарвэская вядзьмарка;
- Рагнгільда Кета (1873—1947), першая нарвэская сьлепаглухая жанчына, якая атрымала адукацыю;
- Рагнгільда Ёльсэн (1875—1908), нарвэская пісьменьніца;
- Рагнгільда Хартман Вармбо (1886—1982), нарвэская палітычная дзяячка;
- Рагнгільда Лярсэн (1900—1969), нарвэская спартоўка;
- Рагнгільда Хатан (1913—1995), нарвэская й брытанская гісторык;
- Рагнгільда Хвэдэр (нарадзілася ў 1920), дацкая плаўчыха;
- Рагнгільда Мікельсэн, нарвэская канькабежніца;
- Рагнгільда Нарвэская (нарадзілася ў 1930), прынцэса Нарвэгіі, дачка караля Олафа V;
- Рагнгільда Барлянд (нарадзілася ў 1934), нарвэская палітычная дзяячка;
- Рагнгільда Квэсэт Хэрстад (нарадзілася ў 1939), нарвэская палітычная дзяячка;
- Рагнгільда Крыстэнсэн, нарвэская спартоўка;
- Рагнгільда Арфлёт Калянд (нарадзілася ў 1960), нарвэская палітычная дзяячка;
- Рагнгільда Братбэрг (нарадзілася ў 1961), нарвэская спартоўка;
- Рагнгільда Бэнтэ Андэрсэн, нарвэская спартоўка;
- Рагнгільда Лёранцан (нарадзілася ў 1968), дачка Рагнгільды Нарвэскай;
- Рагнгільда Гульбрандсэн (нарадзілася ў 1977), нарвэская футбалістка;
- Рагнгільда Эмадт (нарадзілася ў 1980), нарвэская гандбалістка;
- Рагнхільдур Стэйнун Ёнсдотыр (нарадзілася ў 1981), ісьляндзкая тэлевядучая, міс Ісьляндыі 2003;
- Рагнгільда Мюклебуст, нарвэская спартоўка;
Імёны на рунічных камянёх
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імя Рагнгільда пазначанае на наступных рунічных камянёх:
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 335.
- ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Institutet för språk och folkminnen, 2007.
- ^ Ragnhildr, Nordic Names
- ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 333.
- ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 168.