Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт
BNTU.JPG
Заснаваны 10 сьнежня 1920 (98 гадоў таму)
Тып грамадзкі
Рэктар Барыс Хрусталёў
Факультэтаў 17
Колькасьць пэрсаналу 2 тысячы (2011)
Колькасьць студэнтаў 35 тысячаў (2012)
Колькасьць магістрантаў 503 (2012)
Колькасьць асьпірантаў 267 (2012)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°55′15″ пн. ш. 27°35′34″ у. д. / 53.92083° пн. ш. 27.59278° у. д. / 53.92083; 27.59278Каардынаты: 53°55′15″ пн. ш. 27°35′34″ у. д. / 53.92083° пн. ш. 27.59278° у. д. / 53.92083; 27.59278
Горад Менск
Краіна Беларусь
Кампус гарадзкі
Былыя назвы Беларускі дзяржаўны палітэхнікум (да 1 ліпеня 1922 году), Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі (да 1933 году), Беларускі політэхнічны інстытут (да 17 студзеня 1991 году), Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія (да 1 красавіка 2002 году)
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт www.bntu.by
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт на мапе Беларусі
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт — найбуйнейшая паводле колькасьці навучэнцаў унівэрсытэт Беларусі й галоўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынэрна-тэхнічнага профілю. На 2011 год меў 68 філіялаў катэдраў на прадпрыемствах[1]. На 2005 год меў 44 навуковыя падразьдзяленьні[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1920 год — Менская політэхнічная вучэльня ператворана ў Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут (БДПІ). 1922 — рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі. 1933 — з далучэньнем менскіх энэргетычнага, будаўнічага, брыкетнага, хіміка-тэхналягічнага, харчовай прамысловасьці і Горацкага водна-мэліярацыйнага інстытутаў (утвораных у 1930—1931 гадах) створаны Беларускі політэхнічны інстытут[3].

1991 год — Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу політэхнічны інстытут ператвораны ў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (БГПА) (пастановай Савета Міністраў БССР ад 17 красавіка 1991 году № 149). 1997 год — Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі наданы статус вядучай інжынэрна-тэхнічнай вучэбнай установы ў нацыянальнай сыстэме адукацыі Рэспублікі Беларусь (Пастанова Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 1997 году № 6).

2002 год — Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія ператворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт (БНТУ) (указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 165 ад 1 красавіка 2002 году).

Комплекс будынкаў БНТУ ўключаны ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[4].

Факультэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучальны корпус №4 і інтэрнаты

Унівэрсытэт мае 17 факультэтаў, у тым ліку міжнароднай супрацы, 107 катэдраў, рыхтуе адмыслоўцаў па 89 спэцыяльнасьцях[5]. 14 факультэтаў вядуць таксама завочнае навучаньне. 7 факультэтаў маюць магістратуры.

  • Архітэктурны. Заснаваны ў 1970 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе на пр. Незалежнасьці, д. 65. Выпускае архітэктараў, дызайнэраў і рэстаўратараў. У тым ліку рыхтуе магістраў архітэктуры. Ажыцьцяўляе толькі дзённае навучаньне. Мае 6 катэдраў: 1) архітэктура вытворчых аб’ектаў і архітэктурныя канструкцыі, 2) архітэктура жылых і грамадзкіх будынкаў, 3) горадабудаўніцтва, 4) дызайн архітэктурнага асяродзьдзя, 5) малюнак, жывапіс і скульптура, 6) тэорыя і гісторыя архітэктуры.
  • Аўтатрактарны. Адчыніўся ў верасьні 1951 году. Знаходзіцца на вул. Я. Коласа, д. 12. Рыхтуе аўтаацэначнікаў, аўтамабілебудаўнікоў, аўтамэханікаў, аўтатэхнікаў, інжынэраў(be) рухавікоў унутранага згараньня, лягістаў, машынабудаўнікоў, рахункаводаў, трактарабудаўнікоў ды эканамістаў. У тым ліку рыхтуе магістраў. Ажыцьцяўляе дзённае ды завочнае навучаньне(ru). Мае 10 катэдраў: 1) арганізацыя аўтамабільных перавозак і дарожнага руху, 2) аўтамабілі, 3) ацэначная дзейнасьць на транспарце і ў прамысловасьці, 4) вялікагрузныя аўтамабілі і аўтацягнікі, 5) гідрапнэўмааўтаматыка і гідрапнэўмапрывад, 6) інжынэрная графіка машынабудаўнічага профілю, 7) рухавікі ўнутранага згараньня, 8) тэхнічная эксплёатацыя аўтамабіляў, 9) трактары, 10) эканоміка і лягістыка(en).
  • Будаўнічы. Заснаваны ў 1920 годзе. Месьціцца на пр. Незалежнасьці, д. 150. Выпускае інжынэраў будаўнічых вырабаў, мэнэджараў, цывільных будаўнікоў, эканамістаў ды экспэртаў у нерухомасьці. У тым ліку рыхтуе магістраў тэхнічных навук. Ажыцьцяўляе дзённае ды завочнае навучаньне. Мае 9 катэдраў: 1) арганізацыя будаўніцтва і кіраваньне нерухомасьцю, 2) будаўнічая мэханіка, 3) геатэхніка(en) і экалёгія ў будаўніцтве, 4) жалезабэтонныя(en) і каменныя канструкцыі, 5) інжынэрная графіка будаўнічага профілю, 6) мэталічныя і драўляныя канструкцыі, 7) тэхналёгія будаўнічай вытворчасьці, 8) тэхналёгія бэтона(be) і будаўнічыя матэрыялы(en), 9) эканоміка будаўніцтва.
  • Ваенна-тэхнічны. Адчыніўся ў верасьні 1951 году. Знаходзіцца на пр. Незалежнасьці, д. 59. Рыхтуе інжынэраў-будаўнікоў, інжынэраў-мэханікаў, інжынэрных выведнікаў(be), сапёраў(en), танкістаў і эканамістаў-мэнэджараў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) арганізацыя фінансавай дзейнасьці войскаў, 2) бранятанкавае ўзбраеньне і тэхніка, 3) ваенная аўтамабільная тэхніка, 4) ваенна-інжынэрная падрыхтоўка, 5) тактыка і агульнавайсковая падрыхтоўка.
  • Горнай справы і інжынэрнай экалёгіі (да 15 лютага 2007 году — прыродных рэсурсаў і экалёгіі). Заснаваны ў красавіку 2002 году. Месьціцца на вул. Я. Коласа, д. 14. Выпускае горных інжынэраў, мэханікаў і эколягаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. У тым ліку рыхтуе магістраў. Мае 4 катэдры: 1) ангельская мова, 2) горныя машыны, 3) горныя працы, 4) экалёгія.
  • Інжынэрна-пэдагагічны. Заснаваны ў 1964 годзе. Месьціцца на вул. Ф. Скарыны, д. 25/3. Выпускае выкладчыкаў, інжынэраў і праграмістаў. Ажыцьцяўляе дзённае ды завочнае навучаньне. Мае 4 катэдры: 1) вакуўмная і кампрэсарная тэхніка, 2) прафэсійнае навучаньне і пэдагогіка, 3) псыхалёгія, 4) тэхналёгія і мэтодыка выкладаньня.
  • Інфармацыйных тэхналёгіяў і робататэхнікі. Адчыніўся ў студзені 1983 году. Знаходзіцца на вул. Хмяльніцкага, д. 9. Рыхтуе аўтаматызатараў вытворчасьці, інжынэраў робататэхнікі й праграмістаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 6 катэдраў: 1) вышэйшая матэматыка(en), 2) праграмнае забесьпячэньне вылічальнай тэхнікі і аўтаматызаваных сыстэмаў(en), 3) робататэхнічныя(en) сыстэмы, 4) сыстэмы аўтаматызаванага праектаваньня(en), 5) тэхнічная фізыка, 6) электрапрывад(en) і аўтаматызацыя(en) прамысловых установак і тэхналягічных комплексаў.
  • Маркетынгу, мэнэджмэнту і прадпрымальніцтва. Заснаваны ў жніўні 1994 году. Месьціцца на пр. Незалежнасьці, д. 59. Выпускае маркетолягаў, прадпрымальнікаў, рэклямнікаў і эканамістаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) асновы бізнэсу, 2) гандлёвае і рэклямнае абсталяваньне, 3) маркетынг, 4) міжнародныя эканамічныя дачыненьні, 5) сучасныя эўрапейскія мовы.
  • Машынабудаўнічы (да 1954 году — мэханічны). Адчыніўся ў студзені 1934 году. Знаходзіцца на вул. Хмяльніцкага, д. 9. Рыхтуе аўтаматызатараў вытворчасьці, дыягностыкаў прыладаў, інжынэраў і тэхнолягаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. У тым ліку выпускае магістраў. Мае 8 катэдраў: 1) дэталі машынаў, пад’ёмна-транспартныя машыны і мэханізмы(be), 2) інтэлектуальныя сыстэмы, 3) мэталарэзныя станкі(be) і інструмэнты, 4) тэарэтычная мэханіка, 5) тэорыя мэханізмаў і машынаў, 6) тэхналёгія машынабудаваньня(en), 7) супраціў матэрыялаў машынабудаўнічага профілю, 8) эканоміка і арганізацыя машынабудаўнічай вытворчасьці.
  • Мэханіка-тэхналягічны. Заснаваны ў 1958 годзе. Месьціцца на вул. Я. Коласа, д. 24. Выпускае зваршчыкаў, матэрыялаведаў, мэталюргаў і тэхнолягаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. У тым ліку рыхтуе магістраў тэхнічных навук. Мае 5 катэдраў: 1) ахова працы(be), 2) матэрыялазнаўства(en) ў машынабудаваньні, 3) машыны і тэхналёгія апрацоўкі мэталаў(en) ціскам, 4) машыны і тэхналёгія ліцейнай вытворчасьці, 5) мэталюргічныя тэхналёгіі, 6) мэталюргія ліцейных сплаваў, 7) парашковая мэталюргія(en), зварка(be) і тэхналёгія матэрыялаў(en), 8) хімія.
  • Прыборабудаўнічы (да 1984 году — оптыка-мэханічны). Адчыніўся ў студзені 1976 году. Знаходзіцца на вул. Я. Коласа, д. 22. Рыхтуе дыягностыкаў прыладаў, інжынэраў лазэрных прыладаў, канструктараў, мэнэджараў, мэтролягаў, нанатэхнолягаў і эканамістаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 8 катэдраў: 1) інжынэрная матэматыка(en), 2) інфармацыйна-вымяральная тэхніка(en) і тэхналёгіі, 3) канструяваньне і вытворчасьць(be) прыбораў, 4) лазэрная тэхніка і тэхналёгія, 5) мікра- і нанатэхніка, 6) стандартызацыя(be), мэтралёгія і інфармацыйныя сыстэмы, 7) эканоміка і кіраваньне навуковымі дасьледаваньнямі, праектаваньнем і вытворчасьцю, 8) экспэрымэнтальная і тэарэтычная фізыка.
  • Спартова-тэхнічны. Заснаваны ў 2010 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае інжынэраў спартовай тэхнікі. Ажыцьцяўляе толькі дзённае навучаньне. Мае 3 катэдры: 1) спартовая інжынэрыя(en), 2) спорт, 3) фізычная культура(en).
  • Транспартных камунікацыяў (да 2004 году — гідратэхнічнага і дарожнага будаўніцтва). Адчыніўся ў 1958 годзе. Знаходзіцца на пр. Незалежнасьці, д. 150. Рыхтуе геадэзістаў, дарожных будаўнікоў, інжынэраў і эканамістаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 7 катэдраў: 1) будаўніцтва і эксплёатацыя дарог, 2) будаўнічыя і дарожныя машыны, 3) вышэйшая матэматыка, 4) інжынэрная геадэзія, 5) масты і тунэлі, 6) праeктаваньне дарог, 7) супраціў матэрыялаў і тэорыя пругкасьці.
  • Тэхналёгіяў кіраваньня і гуманітарызацыі (да 2004 году — гуманітарнай адукацыі і кіраваньня). Заснаваны ў 2002 годзе. Месьціцца на вул. Я. Коласа, д. 14. Выпускае дызайнэраў, інжынэраў, канструктараў, мытнікаў, мэнэджараў, мэханікаў, рахункаводаў і эканамістаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. У тым ліку рыхтуе магістраў. Мае 10 катэдраў: 1) арганізацыя пакавальнай вытворчасьці, 2) гісторыя, сусьветная і айчынная культура, 3) замежныя мовы, 4) мытная справа, 5) мэнэджмэнт, 6) паліталёгія, сацыялёгія і сацыяльнае кіраваньне, 7) філязофскія вучэньні, 8) эканамічныя тэорыі, 9) эканоміка і права, 10) энэргазахаваньне(en) і аднаўляльныя крыніцы энэргіі.
  • Энэргетычнага будаўніцтва. Адчыніўся ў 1986 годзе. Знаходзіцца на пр. Незалежнасьці, д. 150. Рыхтуе водных будаўнікоў і інжынэраў, караблебудаўнікоў, цеплатэхнікаў і эканамістаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 6 катэдраў: 1) ангельская мова, 2) водазабесьпячэньне(en) і водаадвядзеньне, 3) гідратэхнічнае і энэргетычнае будаўніцтва, 4) караблебудаваньне(en) і гідраўліка, 5) цеплагазазабесьпячэньне і вэнтыляцыя(en), 6) фізыка.
  • Энэргетычны. Заснаваны ў 1920 годзе. Месьціцца на пр. Незалежнасьці, д. 65/2. Выпускае аўтаматызатараў інжынэраў, цеплатэхнікаў, электрыкаў і энэргетыкаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 10 катэдраў: 1) вышэйшая матэматыка, 2) прамысловая цеплаэнэргетыка і цеплатэхніка, 3) цеплавыя электрычныя станцыі, 4) эканоміка і арганізацыя энэргетыкі, 5) электразабесьпячэньне, 6) электратэхніка і электроніка, 7) электрычныя сыстэмы, 8) электрычныя станцыі.
Факультэт Год заснаваньня Разьмяшчэньне Спэцыяльнасьцяў Катэдраў
Архітэктурны 1970 Галоўны корпус 3 6
Аўтатрактарны 1951 вул. Я. Коласа, д. 12 15 10
Будаўнічы 1920 пр. Незалежнасьці, д. 150 5 9
Ваенна-тэхнічны 1964 пр. Незалежнасьці, д. 59 8 5
Горнай справы і інжынэрнай экалёгіі 2002 вул. Я. Коласа, д. 14 5 4
Інжынэрна-пэдагагічны 1964 вул. Ф. Скарыны, д. 25/3 3 4
Інфармацыйных тэхналёгіяў і рабататэхнікі 1984 вул. Хмяльніцкага, д. 9 6 6
Маркетынгу, мэнэджмэнту і прадпрымальніцтва 1994 пр. Незалежнасьці, д. 67 6 5
Машынабудаўнічы 1934 вул. Хмяльніцкага, д. 9 10 8
Мэханіка-тэхналягічны 1958 вул. Я. Коласа, д. 24 10 8
Прыборабудаўнічы 1976 вул. Я. Коласа, д. 22 12 8
Спартова-тэхнічны 2010 Галоўны корпус 3 3
Транспартных камунікацыяў 1958 пр. Незалежнасьці, д. 150 5 7
Тэхналёгіяў кіраваньня і гуманітарызацыі 2002 вул. Я. Коласа, д. 14 10 10
Энэргетычнага будаўніцтва 1986 пр. Незалежнасьці, д. 150 7 6
Энэргетычны 1920 пр. Незалежнасьці, д. 65/2 8 8

Падпарадкаваныя ўстановы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У падпарадкаваньні ўнівэрсытэту знаходзяцца 5 інстытутаў (1. дыстанцыйнай адукацыі, 2. інавацыйных тэхналёгіяў, 3. інтэграваных формаў навучаньня і маніторынгу адукацыі, 4. павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ў новых кірунках разьвіцьця тэхнікі, тэхналёгіі й эканомікі, 5. павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ў мэнэджмэнце і разьвіцьці пэрсаналу), навукова-тэхналягічны парк «Палітэхнік» і досьледны завод «Палітэхнік», цэнтры навукова-тэхнічнай супрацы з 7 краінамі (Вэнэсуэла, Казахстан, Паўднёвая Карэя, Кітай, Латвія, Расея і Сырыя). На 2012 год унівэрсытэт валодаў 12 студэнцкімі інтэрнатамі на 5 тысячаў месцаў[6].

Навучэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Язэп Юхо (1921—2004) — беларускі навукоўца, гісторык права. Доктар юрыдычных навук (1982), прафэсар катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ (1983).
  • Жарэс Алфёраў (1930—2019) — савецкі і расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі ў 2000 годзе за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэньне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанэнтаў. Яго дасьледаваньні адыгралі вялікую ролю ў інфарматыцы.
  • Уладзімер Крукоўскі (нар. 1937) — беларускі мастак-плякатыст, журналіст. Адзін з аўтараў дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь «Пагоня», стваральнік больш як дзьвюхсот плякатаў разнастайнай тэматыкі.
  • Юрась Ляўкоў (нар. 1964) — беларускі музыка. Бас-гітарыст гурту N.R.M.

Выпускнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сяргей Касьцюкевіч (нар. 1923) — машынабудаўнік. Кандыдат тэхнічных навук (1955), прафэсар (1984). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1975), пазьней працаваў у БНТУ
  • Яўген Сідаровіч (нар. 1939) — беларускі навуковец у галіне будаўнічае мэханікі. Доктар тэхнічных навук (2001), пазьней працаваў у БНТУ
  • Аляксандар Лакотка (нар. 1955) — беларускі архітэктар, этнограф. Доктар гістарычных навук (1993), доктар архітэктуры(2001), акадэмік НАН РБ, сябра Саюзу архітэктараў Беларусі
  • Тамара Чарняўская (нар. 1934) — беларускі гісторык архітэктуры. Кандыдат архітэктуры (1967), пазьней працавала у БНТУ
  • Барыс Батура (нар. 1947) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту (2000—2008), старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2008—2010), старшыня Менскага аблвыканкаму (з 2010). Генэрал-маёр рэзэрву (2011).
  • Леў Чайлытка (1938—1997) — заслу­жаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1993)
  • Віктар Даніленка (нар. 1936) — беларускі дыплямат
  • Аляксандар Герасіменка (нар. 1946) — беларускі палітык і дыплямат
  • Кастусь Тарасаў (1940—2010) — беларускі пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі
  • Яўген Шмыгалёў (1927 або 1928—2000) — інжынэр, адзін з аўтараў артыкула «Курапаты — дарога сьмерці»
  • Генадзь Навіцкі (нар. 1949) — прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь (2001—2003), старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу (2003—2008)
  • Міхаіл Марыніч (1940—2014) — былы міністар замежнаэканамічных сувязяў, былы дэпутат беларускага парлямэнту, былы амбасадар Беларусі ў Латвіі, былы палітвязень. Кандыдат эканамічных навук (1996). Старшыня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту (1990—1991)
  • Вячаслаў Кебіч (нар. 1936) — беларускі палітык, першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь у пэрыяд з 1990 па 1994 год
  • Павал Марыеў (нар. 1938) — беларускі палітык. Герой Беларусі, доктар тэхнічных навук, заслужаны работнік прамысловасьці Рэспублікі Беларусь. Ганаровы грамадзянін Жодзіна і Менскай вобласьці (2008). Сябра Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2003—2008)
  • Уладзімер Папруга (нар. 1960) — беларускі архітэктар-рэстаўратар
  • Анатоль Кулагін (нар. 1947) — беларускі мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры. Кандыдат мастацтвазнаўства (1986)
  • Уладзімер Патупчык (нар. 1958) — беларускі дзяржаўны дзяяч
  • Віктар Бура (нар. 1953) — беларускі дзяржаўны дзяяч, намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі (2006—2010). Амбасадар Ў Кітаі (ад 2011)
  • Уладзімер Сямашка (нар. 1949) — беларускі дзяржаўны дзяяч, першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі
  • Аляксандар Азярэц (нар. 1953) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар энэргетыкі Рэспублікі Беларусь (2006—2013)
  • Алесь Асташонак (1954—2004) — беларускі літаратар, перакладчык
  • Леанід Анфімаў (нар. 1954) — беларускі дзяржаўны дзяяч, намесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
  • Тамара Габрусь (нар. 1945) — беларускі гісторык архітэктуры, мастацтвазнавец. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Доктар мастацтвазнаўства (2002). Сябра Савету па манумэнтальным мастацтве Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003).
  • Юры Быкаў (нар. 1964) — ксёндз магістар
  • Уладзімер Навіцкі (нар. 1954) — беларускі спартовы журналіст, спартовы тэлекамэнтатар. Начальнік аддзела камэнтароў і падрыхтоўкі тэматычных праграм галоўнай дырэкцыі спартовага вяшчаньня Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі. Заслужаны дзяяч культуры Рэспублікі Беларусь.
  • Віталь Рымашэўскі (нар. 1975) — беларускі палітык і грамадзкі дзяяч, сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі»
  • Мікалай Ладуцька (нар. 1959) — колішні старшыня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту; генэрал-маёр
  • Юры Чыж (нар. 1963) — беларускі прадпрымальнік, адзін з найбагацейшых людзей Беларусі
  • Фёдар Стрыкаў (нар. 1947) — ганаровы дарожнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня (2004—2008)
  • Яўген Ліпковіч (нар. 1958) — беларускі грамадзкі актывіст і блогер
  • Аляксандар Кулікоўскі (нар. 1906) — вучоны ў галіне мэханізацыі торфаздабычы, кандыдат эканамічных навук (1954), кандыдат тэхнічных навук (1983)
  • Аркадзь Моркаўка (1900—1957) — беларускі паэт
  • Сяргей Ханжанкоў (нар. 1942) — арганізатар і кіраўнік маладзёвай антысавецкай арганізацыі, якая дзейнічала ў Менску ў 1962—1963 гадох і мела на мэце падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску
  • Ігар Войтаў (нар. 1961) — беларускі дзяржаўны дзяяч. Доктар тэхнічных навук. Старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіях ад 2009.
  • Мікалай Зайчанка (нар. 1948) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь (2003—2009). Кандыдат эканамічных навук.
  • Максім Клімковіч (нар. 1958) — беларускі пісьменьнік, драматург
  • Пётар Пётух (нар. 1950) — старшыня Менскага аблвыканкама (1994—1998), генэральны дырэктар «Белтрансгаз» (1998—2004)
  • Алесь Белы (нар. 1968) — беларускі гісторык. Доктар гуманітарных навук (PhD), гісторыя (2008). Ляўрэат прэміі беларускага ПЭН-цэнтру імя Францішка Багушэвіча 2001 году і Прэміі Міжнароднага Кангрэсу дасьледчыкаў Беларусі за найлепшую кнігу па гісторыі Беларусі 2013 году.
  • Алег Масьліеў (нар. 1978) — беларускі архітэктар
  • Іван Арабейка (нар. 1942) — беларускі паэт
  • Леанід Лукша (1930—2011) — беларускі навуковец, доктар тэхнічных навук, прафэсар. Заслужаны дзяяч навукі Беларусі.
  • Уладзімер Юрэвіч (1916—2005) — беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца. Адказны сакратар Камітэту па дзяржаўных прэміях БССР (з 1985). Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1953 году. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1976). Дырэктар Літаратурнага музэю Янкі Купалы (1970—1972).
  • Упендра Махата (нар. 1960) — нэпальскі прадпрымальнік, дыплямат. Ганаровы генэральны консул Каралеўства Нэпал у Рэспубліцы Беларусь, прэзыдэнт Расейска-нэпальскай палаты па камэрцыі і прамысловасьці. Кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі выпускнікоў БНТУ (2007). Прадпрымальнік году РФ (2007).

Выкладчыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Юры Чантурыя (нар. 1949) — беларускі архітэктар і гісторык архітэктуры. Доктар архітэктуры, прафэсар. Чалец-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры, замежны чалец Расейскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук.
  • Мікола Купава (нар. 1946) — беларускі мастак. Уладальнік найвышэйшай узнагароды ў галіне кніжнага мастацтва ў Беларусі — Дыплёма і мэдаля імя Францішка Скарыны, ляўрэат прэміі Беларускага Фонду імя Тадэвуша Касьцюшкі, пераможца конкурсу «Вечныя месты». Сябра Саюзу мастакоў (з 1978).
  • Анатоль Мяцельскі (нар. 1950) — беларускі матэматык. Доктар фізыка-матэматычных навук (1998), прафэсар (1999).
  • Генадзь Лаўрэцкі (нар. 1958) — беларускі архітэктар і мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства. Узначальвае архітэктурна-мастацкую раду Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы.
  • Лявон Більдзюкевіч (1895—1942) — беларускі пэдагог, матэматык, грамадзкі дзяяч.
  • Уладзімер Стральцоў (1905—2001) — беларускі й расейскі кінарэжысэр, аўтар шэрагу кінастужак. Сябар Саюзу кінэматаграфістаў БССР ад 1957.
  • Міхась Гурын (нар. 1941) — беларускі археоляг, гісторык. Доктар гістарычных навук (1991).
  • Мікалай Мікулік (нар. 1932) — беларускі навукоўца ў галіне прыкладной матэматыкі. Доктар тэхнічных навук (1992), прафэсар (1991). Заслужаны працаўнік адукацыі Беларусі (1995).
  • Міхась Бельскі (1921—1988) — беларускі мастак, графік.
  • Леанід Ліпінскі (1921—1982) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1975), прафэсар (1974).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Навучальны год 2011-2012: лічбы і факты // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 1 верасьня 2012 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  2. ^ Надзея Нікалаева Будучыня навукова-тэхнічнага прагрэсу — у руках выпускнікоў БНТУ // Зьвязда : Газэта. — 18 лістапада 2005. — № 225 (25557). — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт (Менск) // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Праверана 27 лютага 2013 г.
  4. ^ Пералік матэрыяльных аб'ектаў, якія маюць статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Натальля Марцалева. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт адзначае 90-годзьдзе // Белтэлерадыёкампанія, 14 студзеня 2011 г. Праверана 27 лютага 2013 г.
  6. ^ БДУ і БНТУ плянуюць забясьпечыць у гэтым годзе інтэрнатам амаль палову іншагародніх студэнтаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 21 жніўня 2012 г. Праверана 27 лютага 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў