Перайсьці да зьместу

Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Менская мастацкая вучэльня»)
Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава
Заснаваны 1918—1919
Дырэктар Аляксандар Шантаровіч
Тып сярэдне-спэцыяльная НУ
Адрас БеларусьМенск, вул. Пятруся Броўкі, 22
Геаграфічныя каардынаты 53°54′42.9″ пн. ш. 27°36′2.8″ у. д. / 53.911917° пн. ш. 27.600778° у. д. / 53.911917; 27.600778Каардынаты: 53°54′42.9″ пн. ш. 27°36′2.8″ у. д. / 53.911917° пн. ш. 27.600778° у. д. / 53.911917; 27.600778
Тэлефон +375 17 290 09 21
Сайт http://glebovka.by/
Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава на мапе Беларусі
Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава
Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава
Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава

Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава («Глебаўка»[1]) — сярэдне-спэцыяльная навучальная ўстанова Беларусі.

Вядзе сваю гісторыю ад 1918—1919 гадоў, калі ў Віцебску была створаная мастацкая школа на базе студыі беларускага мастака Юрыя Пэна. Пасьля аб’яўленьня набору ў школу, у яе запісалася 120 чалавек. У 1923 годзе школа была рэарганізаваная ў Віцебскі мастацкі тэхнікум, а праз пэўны час тэхнікум быў перайменаваны ў вучэльню.

У 1941 годзе праца вучэльні была спыненая. Сваю дзейнасьць яна ўзнавіла 1 верасьня 1947 году ў Менску загадам Камітэту па справах мастацтваў пры Савеце Міністраў СССР ад 1 жніўня 1947 г.

Вучэльня праводзіць адукацыю па наступных кірунках: дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, скульптура, жывапіс, дызайн. Прыём ажыцьцяўляецца на дзённую форму атрыманьня адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі.

У розныя гады Менскую мастацкую вучэльню скончылі Андрэй Бембель, Аляксей Глебаў, Іван Ахрэмчык, Віталь Цьвірко, Леў Лейтман, Людвіг Асецкі, Лявон Баразна, Лявон Вольскі , Сяргей Харэўскі , Яўген Кулік, Адам Глёбус, Тодар Кашкурэвіч, Міхал Анемпадыстаў, Алег Дземідовіч і іншыя.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]