Дзяніс Лявіцкі
| Дзяніс Лявіцкі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 5 лютага 1997[1][2] (28 гадоў) | |
| Рост | 185 см[4] | |
| Вага | 79 кг[4] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | МЛ Віцебск | |
| Нумар | 22 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2018 | Дняпро Магілёў | 75 (9) |
| 2018—2020 | Тарпэда-БелАЗ | 22 (0) |
| 2020 | → Белшына | 12 (4) |
| 2021 | Гомель | 24 (2) |
| 2022—2023 | СКА Хабараўск | 24 (2) |
| 2023—2024 | Тарпэда-БелАЗ | 33 (1) |
| 2025— | МЛ Віцебск | 4 (1) |
| Зборныя | ||
| 2017—2018 | Беларусь (да 21) | |
| 2024 | Беларусь | 1 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Дзяніс Лявіцкі (нар. 5 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага МЛ.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2013 году пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра» і на наступны год трывала замацаваўся ў складзе. Паводле вынікаў сэзону 2014 году «Дняпро» вылецеў у Першую лігу, і Дзяніс стаў прыцягвацца да асноўнага складу. У сэзоне 2016 году ў якасьці аднаго з асноўных гульцоў дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да сканчэньня сэзону 2018 году[5]. 8 красавіка 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць «Віцебска» (4:0). Пазьней пачаў часам зьяўляцца ў пачатковым складзе магіляўчанаў. 3 лістапада 2017 году адгуляў увесь матч з мазырскай «Славіяй» на пазыцыі нападніка і адзначыўся двума галамі (выніковы лік 5:3).
У ліпені 2018 году перайшоў у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ», падпісаўшы кантракт на тры гады[6]. Да канца сэзону 2018 году чатыры разы згуляў за жодзінскую каманду ў Найвышэйшай лізе і аднойчы ў Кубку Беларусі, выступаючы таксама за дубль. У сэзоне 2019 году пачаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе. У 2020 годзе толькі зрэдку выходзіў на замену. У ліпені 2020 году быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне»[7]. Стаў трывалым гульцом першай адзінаццаткі, але ня выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У сьнежні 2020 году пакінуў «Белшыну»[8].
У студзені 2021 году падпісаў кантракт з «Гомлем»[9]. Замацаваўся ў камандзе на пазыцыі левага абаронцы, дзе дапамог «Гомлю» паводле выніку сэзону 2021 году заняць чацьвертае месца ў чэмпіянаце. У студзені 2022 году пакінуў гомельскі клюб[10] і неўзабаве стаў футбалістам расейскага «СКА-Хабараўска»[11]. Сышоў з хабараўскага клюбу па заканчэньні кантракту ў чэрвені 2023 году[12]. У ліпені 2023 году далучыўся да жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[13]. Прапусьціў першыя некалькі месяцаў праз траўмы, але з кастрычніка замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. У сьнежні 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам да канца 2024 году[14]. Быў адным з асноўных абаронцаў каманды, зь якой здабыў бронзавы мэдаль чэмпіянату Беларусі. У студзені 2025 году прыяднаўся да навічка Найвышэйшай лігі клюбу МЛ[15].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]26 сакавіка 2017 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Латвіі (3:4).
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2024
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Дняпро Магілёў | 2017 | Найвышэйшая ліга | 17 | 2 |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 10 | 0 | |
| Тарпэда-БелАЗ | 4 | 0 | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Denis Levitskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в https://championship.abff.by/players/285
- ^ а б https://betnews.by/player/denis-leviczkij-ml-vitebsk-belarus/
- ^ а б в г https://www.fcgomel.by/team/main-roster/denis-levitskiy/
- ^ Левицкий, Рыбаков и еще три футболиста продлили контракты с могилевским «Днепром»
- ^ "Торпедо-БелАЗ" переманило у "Днепра" 21-летнего защитника
- ^ Левицкий арендован «Белшиной», Богданов – «Смолевичами»
- ^ "Белшину" покинуло 10 футболистов
- ^ Денис Левицкий перешел в "Гомель"
- ^ "Гомель" сообщил о расставании с Денисом Левицким
- ^ Денис Левицкий перешел в "СКА-Хабаровск"
- ^ Денис Левицкий покинул "СКА-Хабаровск" (рас.) Праверана 2023-06-15 г.
- ^ Левицкий стал новичком "Торпедо-БелАЗа" (рас.) Праверана 2023-07-07 г.
- ^ Денис Левицкий остается в "Торпедо-БелАЗе" (рас.)
- ^ Денис Левицкий пополнил ряды новичка высшей лиги "МЛ Витебска" (рас.). Прессбол (2025-01-09). Праверана 2025-03-05 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 5 лютага
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне
- Футбалісты клюбу «Макслайн» Віцебск
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу СКА Хабараўск
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты