Герман Баркоўскі
Герман Баркоўскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 чэрвеня 2002[1] (23 гады) | |
Рост | 190 см | |
Вага | 87 кг[3] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Пушча Непаламіцы | |
Нумар | 63 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2019 | Белшына-2 | 17 (6) |
2020—2021 | Белшына | 34 (7) |
2022 | Рух Берасьце | 0 (0) |
2022 | → Іслач | 8 (4) |
2022 | Іслач | 6 (1) |
2023 | Энэргетык-БДУ | 20 (6) |
2024 | Дынама Берасьце | 30 (10) |
2025— | Пушча Непаламіцы | 7 (0) |
Зборныя | ||
2023 | Беларусь (да 21) | 6 (0) |
2024— | Беларусь | 7 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Герман Анатолевіч Баркоўскі (нар. 25 чэрвеня 2002) — беларускі футбаліст, нападнік польскай «Пушчы» і зборнай Беларусі. Найлепшы нападнік Найвышэйшай лігі 2024 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец бабруйскай «Белшыны». У сэзоне 2019 году выступаў за каманду «Белшына-2» у Другой лізе. У верасьні 2019 году падпісаў першы прафэсійны кантракт з бабруйскім клюбам[4]. У пачатку 2020 году, пасьля таго як «Белшына» выйшла ў Найвышэйшую лігу, перайшоў у дублюючы склад клюбу, стаў таксама часам прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 22 сакавіка 2020 году ў матчы супраць «Менска» (1:3), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым за сэзон яшчэ 4 разы выйшаў на замену ў асноўнай камандзе, пры гэтым трывала гуляў за дубль. У сэзоне 2021 году, калі «Белшына» выбыла ў Першую лігу, здолеў замацавацца ў асноўным складзе і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён.
У студзені 2022 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Рухам», а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, дзе пасьпеў адзначыцца 4 галамі. У канцы траўня 2022 году празь сямейныя абставіны зьехаў у ЗША і застаўся там жыць. У жніўні 2022 году паводле пагадненьня бакоў кантракт зь «Іслаччу» быў скасаваны[6]. У верасьні 2022 году вярнуўся ў «Іслач», падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. У лютым 2023 году перайшоў у «Энэргетык-БДУ»[8]. У траўні і чэрвені 2023 году не гуляў праз траўмы, але пасьля вярнуў месца ў першым складзе.
У сьнежні 2023 году зьявілася інфармацыя аб цікавасьці да гульца з боку сталічнага «Дынама» і гарадзенскага «Нёмана»[9]. У студзені 2024 году ў гонку за футбаліста далучыўся барысаўскі БАТЭ[10], аднак ужо хутка пасьля гэтага нападнік стаў гульцом берасьцейскага «Дынама»[11]. Дэбютаваў у складзе новага клюбу 15 сакавіка ў матчы супраць «Іслачы», выйшаўшы на замену на 55-й хвіліне. У сваім наступным матчы 29 сакавіка супраць «Смаргоні» футбаліст вызначыўся дэбютным голам. Хутка замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды. З канца жніўня да першай паловы лістапада вызначаўся голам ці галявой перадачай у кожнай гульні Найвышэйшай лігі[12]. У выніку быў названы найлепшым нападнікам турніру[13]. У студзені 2025 году прыяднаўся да польскай «Пушчы»[14][15], дэбютаваўшы за каманду 2 лютага ў матчы супраць забжаўскага «Гурніка».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]24 сакавіка 2023 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у пачатковым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы 2025 году супраць зборнай Андоры (0:0) і быў заменены ў другім тайме.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в https://www.pressball.by/footballstat/german_barkovski/
- ^ а б http://fcbelshina.by/komanda/dubliruyushchiy-sostav/45816-barkovskiy-g-a
- ^ а б https://fcisloch.by/player.asp?id=German-Barkovskij-594&season=2023MEN
- ^ Юные футболисты подписали свои первые контракты с ФК "Белшина" (рас.). Афіцыйны сайт «Белшыны» (2019-09-02).
- ^ Герман Барковский пополнил состав "Ислочи". (рас.)
- ^ "Ислочь" объявила о расторжении контракта с Барковским (рас.)
- ^ Герман Барковский вернулся в "Ислочь" (рас.)
- ^ Футбол. Герман Барковский стал игроком "Энергетика-БГУ" (рас.) Праверана 2023-02-11 г. Архіўная копія ад 11 лютага 2023 г.
- ^ Минское «Динамо» и «Неман» интересуются нападающим молодежной сборной Беларуси (рас.)
- ^ Третий клуб Высшей лиги включился в гонку за Германа Барковского (рас.)
- ^ Герман Барковский стал новобранцем брестского "Динамо" (рас.)
- ^ Герман Барковский близок к повторению примечательной серии Виталия Родионова (рас.)
- ^ Герман Барковский — лучший нападающий высшей лиги (рас.)
- ^ Герман Барковский перешел в «Пущу» (рас.)
- ^ Puszcza Niepołomice pozyskała białoruskiego napastnika. Robił furorę (пол.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 25 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 2002 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Футбалісты клюбу «Пушча» Непаламіцы
- Футбалісты клюбу «Белшына-2» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Энэргетык»-БДУ Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты