Чынгіз Айтматаў
Чынгіз Айтматаў | |
Чыңгыз Төрөкул уулу Айтматов | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Чынгіз Тарэкулавіч Айтматаў |
Нарадзіўся | 12 сьнежня 1928 с. Шэкер, Талаская вобласьць |
Памёр | 10 чэрвеня 2008 (79 гадоў) Нюрнбэрг |
Пахаваны | |
Бацькі | Тарэкул Айтматаў[d] Нагіма Хамзіеўна Айтматава[d] |
Дзеці | Аскар Айтматаў[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Гады творчасьці | 1952—2008 |
Жанр | аповесьць[d] і аповесьць |
Мова | француская мова[1], расейская мова[2][3] і кыргыская мова[2] |
Прэміі | Эўрапейская літаратурная прэмія (1993), Ленінская прэмія (1963), Дзяржпрэмія СССР (1968, 1977, 1983) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Чынгі́з Тарэку́лавіч Айтма́таў (па-кыргыску: Чыңгыз Төрөкул уулу Айтматов; 12 сьнежня 1928, с. Шэкер, Талаская вобласьць, СССР — 10 чэрвеня 2008, Нюрнбэрг, Нямеччына) — выдатны расейскі й кыргыскі пісьменьнік-празаік, гуманіст, савецкі палітычны ды культурны дзеяч, прадстаўнік генэрацыі «шасьцідзясятнікаў».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1928 годзе ў сяле Шэкер, цяпер Таласкай вобласьці Кыргыстану. Яго бацька Тарэкул Айтматаў быў бачным дзяржаўным дзеячам Кіргіскай ССР, але ў 1937 годзе быў арыштаваны, а ў 1938 расстраляны. Маці, Нагіма Хазіеўна, татарка па нацыянальнасьці, была акторкай у мясцовым тэатры.
Скончыўшы восем клясаў, паступіў у Джамбульскі заатэхнікум, які скончыў з адменнасьцю. У 1948 Айтматаў паступіў у сельскагаспадарчы інстытут ў Бішкеку, які скончыў у 1953. У 1952 пачаў публікаваць у пэрыядычным друку аповяды на кіргіскай мове. Па канчатку інстытута на працягу трох гадоў працаваў у НДІ жывёлагадоўлі, адначасова працягваючы пісаць і друкаваць аповяды. У 1956 паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (скончыў у 1958). У год канчатка курсаў у часопісе «Кастрычнік» быў апублікаваны яго аповяд «Асобай да асобы» (пераклад з кіргіскай). У тым жа годзе былі апублікаваныя яго аповяды ў часопісе «Новы мір», а таксама выйшла ў сьвет аповесьць «Джаміля», якая прынесла Айтматаву сусьветную вядомасьць; талент Айтматава прызнавалі нават яго крытыкі.
У 1990—1994 працаваў амбасадарам СССР і Расеі у краінах Бэнілюкса. Да сакавіка 2008 году быў амбасадарам Кыргыстану ў Францыі, Бэльгіі, Люксэмбургу і Нідэрляндах.
У 2006 г. удзельнічаў у выпуску кнігі «Аўтограф стагодзьдзя».
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, чалец ЦК Кампартыі Кіргізіі, чалец сакратарыята Саюза пісьменьнікаў і Саюза кінэматаграфістаў, адзін з кіраўнікоў Савецкага камітэта салідарнасьці з краінамі Азіі і Афрыкі, галоўны рэдактар часопіса «Замежная літаратура», ініцыятар міжнароднага інтэлектуальнага руху «Ісыккульскі форум».
Памёр 10 чэрвеня 2008 году ў лякарні нямецкага горада Нюрнбэрг у клініцы, дзе знаходзіўся на лячэньні[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays (фр.) — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 30. — ISBN 978-2-221-06888-5
- ^ Aitmatow, Tschingis, 1928-2008 // CONOR.SI
- ^ Сканаў Чынгіз Айтматаў(недаступная спасылка), ERB
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чынгіз Айтматаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 12 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Памерлі 10 чэрвеня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Сяброўства (Расея)
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Дружбы Народаў»
- Узнагароджаныя мэдалём «За працоўныя адзнакі»
- Узнагароджаныя мэдалём «У адзначэньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»
- Узнагароджаныя мэдалём «Ветэран Працы»
- Кавалеры ордэна Заслугаў (Вугоршчына)
- Ляўрэаты Ленінскай прэміі
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Узнагароджаныя ордэнам Усьмешкі
- Ляўрэаты Аўстрыйскай дзяржаўнай прэміі па эўрапейскай літаратуры
- Нарадзіліся ў Таласкай вобласьці
- Памерлі ў Нюрнбэргу
- Савецкія літаратары
- Кыргыскія літаратары