Зборная Беларусі па футболе
Беларусь | |||||
Фэдэрацыя | Беларуская фэдэрацыя футболу | ||||
---|---|---|---|---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
Трэнэр | |||||
Найбольш гульняў | Аляксандар Кульчы (102) | ||||
Найлепшы бамбардзір | Максім Рамашчанка (20) | ||||
Першая гульня | |||||
Беларусь 1:1 Украіна (Менск, Беларусь; 28 кастрычніка 1992) | |||||
Самая буйная перамога | |||||
Беларусь 5:0 Летува (Менск, Беларусь; 7 чэрвеня 1998) Беларусь 6:1 Таджыкістан (Барысаў, Беларусь; 4 верасьня 2014) Беларусь 5:0 Сан-Марына (Менск, Беларусь; 8 верасьня 2018) | |||||
Самая буйная параза | |||||
Бэльгія 8:0 Беларусь (Лёвен, Бэльгія; 30 сакавіка 2021) | |||||
|
Нацыянальная зборная Беларусі па футболе — нацыянальная каманда, якая ўдзельнічае ў міжнародных спаборніцтвах па футболе і прадстаўляе Беларусь. Нацыянальная каманда кіруецца Беларускай фэдэрацыяй футболу. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе, згуляла першую міжнародную гульню супраць Украіны 28 кастрычніка 1992 году. Да гэтага беларускія футбалісты гулялі ў нацыянальнай камандзе СССР.
Беларусь аніколі не дасягала фінальнай часткі чэмпіянатаў сьвету і Эўропы. Аднак, пад кіраўніцтвам выбітнага трэнэра Эдуарда Малафеева была вельмі блізкая да ўдзелу ў плэй-оф кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2002 году ў Японіі і Паўднёвай Карэі, але зьведала паразу ў апошняй гульні групавога турніру супраць валійскай зборнай, саступіўшы другую пазыцыю зборнай Украіны. Больш пасьпяхова Беларусь брала удзел у неафіцыйных спаборніцтвах. Гэтак у 2002 годзе зборная перамагла ў прадстаўнічым турніры «LG Cup» з удзелам зборных Расеі, Украіны, Сэрбіі. У 2004 і 2008 гадах яна таксама перамагла ў міжнародных футбольных турнірах на Мальце.
Да 2012 году каманда праводзіла большасьць хатніх гульняў на стадыёне «Дынама» ў Менску, з 2014 году хатнім стадыёнам зьяўляецца «Барысаў-Арэна».
Спаборніцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы афіцыйны матч зборная згуляла 7 верасьня 1994 году ў адборачным турніры да чэмпіянату Эўропы 1996 году супраць зборнай Нарвэгіі ў Осьлё, гульня скончылася паразай зь лікам 0:1. Каманда ніводнага разу не выходзіла ў фінальную частку чэмпіянатаў сьвету і Эўропы. Найлепшым дасягненьнем зьяўляецца трэцяе месца ў групе адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету 2002 году.
Склад каманды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Наступныя футбалісты былі выкліканыя на таварыскія матчы супраць зборнай Расеі (7 чэрвеня 2024 году) і зборнай Ізраілю (11 чэрвеня 2024 году)[3].
|
Нядаўнія выклікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Наступныя гульцы выклікаліся ў зборную цягам апошніх 12 месяцаў.
|
Рэкорды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбольш гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэкардсмэнам зборнай Беларусі паводле колькасьці згуляных матчаў ёсьць Аляксандар Кульчы, які мае на сваім рахунку 102 сустрэчы ў кашулі зборнай. Упершыню гулец згуляў за нацыянальную дружыну 14 лютага 1996 году ў матчы супраць зборнай Турэччыны. У складзе зборнай адзначыўся пяцьцю галамі, пры гэтым першы быў улучаны ў браму зборнай Азэрбайджану ў таварыскім матчы ў Маладэчне.
Тоўстым пазначаныя дзейныя гульцы
- Аляксандар Кульчы (102)
- Сяргей Гурэнка (80)
- Аляксандар Глеб (80)
- Сяргей Карніленка (78)
- Цімафей Калачоў (76)
- Аляксандар Мартыновіч (75)
- Сяргей Кісьляк (74)
- Сяргей Амельянчук (74)
- Сяргей Штанюк (71)
- Станіслаў Драгун (68)
Сяргей Алейнікаў правёў 81 гульню за зборныя СССР, СНД і Беларусі.
Найбольш галоў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тоўстым пазначаныя дзейныя гульцы
- Максім Рамашчанка (20)
- Сяргей Карніленка (17)
- Віталь Кутузаў (13)
- Вячаслаў Глеб (12)
- Станіслаў Драгун (11)
- Раман Васілюк (10)
- Валянцін Бялькевіч (10)
- Віталь Радзівонаў (10)
- Цімафей Калачоў (10)
- Сяргей Кісьляк (9)
Трэнэры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Трэнэр | Час працы | Гульні | Перамогі | Нічыі | Паразы | Мячы |
---|---|---|---|---|---|---|
Міхаіл Вергеенка | 28 кастрычніка 1992 — 25 траўня 1994 5 студзеня 1997 — 8 верасьня 1999 |
24 | 2 | 6 | 16 | 22–40 |
Сяргей Бароўскі | 17 жніўня 1994 — 9 кастрычніка 1996 9 кастрычніка 1999 — 4 чэрвеня 2000 |
26 | 4 | 9 | 13 | 21–43 |
Эдуард Малафееў | 16 жніўня 2000 — 12 чэрвеня 2003 | 22 | 10 | 5 | 7 | 31–31 |
Валеры Стральцоў (в. а.) | 7 верасьня 2002 | 1 | 0 | 0 | 1 | 0–3 |
Анатоль Байдачны | 8 жніўня 2003 — 10 сьнежня 2005 | 22 | 10 | 4 | 8 | 34–29 |
Юры Пунтус | 24 лютага 2006 — 14 ліпеня 2007 | 14 | 3 | 4 | 7 | 19–26 |
Бэрнд Штанге | 30 ліпеня 2007 — 30 лістапада 2011 | 49 | 17 | 14 | 18 | 65–54 |
Георгі Кандрацьеў | 8 сьнежня 2011 — 13 кастрычніка 2014 | 28 | 9 | 8 | 11 | 37–35 |
Андрэй Зыгмантовіч (в. а.) | 27 кастрычніка — 4 сьнежня 2014 | 2 | 1 | 0 | 1 | 3–5 |
Аляксандар Хацкевіч | 4 сьнежня 2014 — 6 сьнежня 2016 | 18 | 6 | 6 | 6 | 14–19 |
Ігар Крывушэнка | 1 сакавіка 2017 — 13 чэрвеня 2019 | 25 | 8 | 4 | 13 | 23–37 |
Міхаіл Мархель | з 20 чэрвеня 2019 году | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 |
Усяго | З 1992 году | 231 | 70 | 60 | 101 | 269–322 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зборная Беларусі на афіцыйным сайце АБФФ.
|