Уладзімер Юрэвіч
Уладзімір Юрэвіч | |
Уладзімір Міхайлавіч Юрэвіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 9 ліпеня 1916 в.Дуброва, Смалявіцкі раён, Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 2005 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | беларускі пісьменьнік, літаратуразнаўца |
Жанр | літаратура для дзяцей |
Мова | беларуская мова |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Юрэвіч.
Уладзі́мер Юрэ́віч (22 ліпеня [ст. ст. 9 ліпеня] 1916, в.Дуброва, Смалявіцкі раён, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 2005) — беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Скончыў Менскі індустрыяльна-пэдагагічны тэхнікум (1934) і будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту (1941). Адначасова вучыўся завочна на філялягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1939—1941). На працягу больш чым двух дзесяцігодзьдзяў (1932—1954) працаваў на Беларускім радыё дыктарам, загадчыкам аддзела літаратурна-драматычнага вяшчаньня (1948—1951) і галоўным рэдактарам мастацкага радыёвяшчаньня (1952—1954).[2] У гады вайны працаваў у Маскве на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь». З 1954 па 1959 год — уласны карэспандэнт «Литературной газеты» па БССР. З 1959 па 1970 год працаваў у часопісе «Маладосьць». У 1970—1972 гадох — дырэктар Літаратурнага музэю Янкі Купалы. З 1972 па 1974 год працаваў палітычным аглядальнікам на Беларускім тэлебачаньні. З 1974 па 1979 год — у часопісе «Коммунист Белоруссии». З 1979 па 1985 год працаваў літаратурным кансультантам Саюзу пісьменьнікаў БССР.[1] З 1985 году — адказны сакратар Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1953 году.[2]
Літаратурная творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1942 годзе з публіцыстычных і літаратуразнаўчых выступленьняў на радыё.[2] Друкаваўся з 1949 году. Аўтар зборнікаў апавяданьняў для дзяцей, дасьледваньняў сучаснае беларускае прозы, мастацкае публіцыстыкі, пытаньняў мовы літаратурных твораў.[1] На Беларускім радыё распачаў у 1963 годзе штомесячную перадачу для школьнікаў — радыёклюб «Жывое слова», нязьменным старшынём якога зьяўляецца.[2]
Уладзімер Юрэвіч і Янка Купала
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па мацярынскай лініі — унук Мікалая Турчановіча, настаўніка, які вучыў Янку Купалу зімою 1897—1898 гадоў у Бяларуцкім народным вучылішчы. Пра Я.Купалу ведаў ад родных, найперш ад маці, з маленства. Асабіста знаёмы зь Я.Купалам з 1934 году. Сустракаліся найчасьцей на Беларускім радыё. Бываў у Я.Купалы дома. Апошняе спатканьне адбылося пад час падрыхтоўкі перадачы да 60-годзьдзя Я.Купалы на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь» за два дні да трагічнай сьмерці паэта. Сустрэча адбылася ў тым жа гатэлі «Масква», дзе Я.Купала загінуў. Аўтар успамінаў пра Я.Купалу «Жывое Купалава слова» (у зборніку «Такі ён быў», 1975). Аўтар артыкулаў пра жыцьцё і творчасьць Я.Купалы. Пра паасобныя эпізоды з жыцьця Я.Купалы напісаў апавяданьні «Ясеў куфэрак» і «Нараджэньне верша». Складальнік зборніку выбранай лірыкі Я.Купалы «Гусьляр» (на расейскай мове, 1972), кніжкаў-малюткаў твораў Я.Купалы (1972, 1982).[3]
Прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн Айчыннай вайны II ступені
- Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1976).
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзіцячыя зборнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тараскавы турботы (1966)
- Дзе начуе сонца (1970)
- Дожджык на колах (1977)
- Нястрашны страх (1986)
Публіцыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Першая неабходнасьць (1963)
- Мінск учора, сёньня, заўтра (1982)
- Синьоока сестра Украины (Кіеў, 1985)
Літаратуразнаўчыя творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Слова і вобраз (1961)
- Шматгалосьсе жыцьця (1965)
- Погляд (1974)
- Абрысы (1976)
- Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці (1983)
- Слова жывое, роднае, гаваркое… (дапаможнік для настаўнікаў) (1998)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 5. — Мн., БелСЭ, 1987. — Артыкул «Юрэвіч Уладзімір». — С. 673—674.
- ^ а б в г Уладзімір Юрэвіч Электронная энцыклапедыя Slounik.org Праверана 26 траўня 2012 году г.
- ^ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Юрэвічы». — С. 689.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.. Т. 1./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1987. — 703 с., 32 л. іл.: Артыкул «Юрэвіч Уладзімір». — С.673—674.
- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Юрэвічы» / Аўтары — У.М.Юрэвіч, І.У.Саламевіч. — С.689.
- Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. Мн., 1994. ISBN 5-340-00709-X
- Андраюк С. Свой погляд на рэчы. — У яго кн.: Жыць чалавекам. — Мн., 1983.
- Каваленка В. Абрысы сталасці. — У кн.: Жывое аблічча дзён. — Мн., 1979.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юрэвічы: Сейбіты вечнага… / Аўтар — І.І.Сіняўскі / Кніга «Памяць»: Смалявіцкі раён
- Як Уладзімер Юрэвіч сказіў Уладзімера Леніна // А.Лукашук. За кіпучай чэкісцкай работай / Беларуская інтэрнет-бібліятэка «Камунікат»
|
- Нарадзіліся 9 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Памерлі ў 2005 годзе
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя работнікі культуры БССР
- Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
- Дырэктары Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы
- Беларускія літаратуразнаўцы
- Купалазнаўцы
- Беларускія дзіцячыя літаратары