Перайсьці да зьместу

Дэрвін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Derwin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Diehr + Wini
Іншыя формы
Варыянт(ы) Дзеравін, Дырвін, Дэрвінь, Дарвінь
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Дэрвін»

Дэрвін (Дзеравін, Дырвін, Дэрвінь, Дарвінь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Дэрвін або Дырэвін (Deorwine, Derwine, Derwin[1], Direwine, Dyrevine[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова дзір- (дзер-, цір-) (імёны ліцьвінаў Дзерык, Дзірман, Дырмунт; германскія імёны Diericke, Direman, Deormund) паходзіць ад гоцкага dius, германскага tiur 'зьвер', а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Derwinus[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Derwiniewicz (1671—1681 гады)[6]; Derwinie (1744 год)[7]; Darwiniowna (1782 год)[8]; Derwiniowna (1787, 1788, 1789 і 1790 гады)[8]; Derwin (1802, 1805 і 1807 гады)[9]; Dyrwin (1807 год)[9].

Дэрвін (Derwin) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[10].

На 1901 год існавала сяло Дзеравіны на поўначы Гараднянскага павету Чарнігаўскай губэрні[11].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 268.
  2. Sigurd H. Studier öfver personnamnen å mynten i Uppsala Universitets Anglosaxiska myntsamling. — Uppsala, 1917. S. 29.
  3. Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 165.
  4. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 289.
  6. Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 135.
  7. Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  8. 1 2 Spis rodziców dzieci urodzonych w Daugieliszkach w latach 1774—1790
  9. 1 2 Indeks nazwisk rodziców dzieci urodzonych w parafii (Nowe) Daugieliszki w latach 1800—1814
  10. Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
  11. Список населенных мест Черниговской губернии, имеющих не менее 10 жителей, по данным за 1901 год. — Чернигов, 1902. С. 11.