Важгін
| Важґін лац. Važgin / Važhin | |
| Wesikin | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Waso + Ginn Waso + суфікс -кін (-kin) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Васікін, Вазгін, Вазген, Вашкін, Вашкен, Вашкень |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Важґін» | |
Важгін, Вазгін (Вазген), Васікін (Вашкін, Вашкен) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Весікін (Wesikin) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова вас- (вос-, вес-) (імёны ліцьвінаў Васбут, Вазгір, Васмунт; германскія імёны Wospot, Wasger, Wassmundt) паходзіць ад стараверхненямецкага hwas 'востры, завостраны'[2] або wasjan 'квітнець'[3], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[4] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[5]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[6].
У Прусіі бытавала прозьвішча Wosgien[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Волкиницъкомъ повете… чоловековъ… а Богдана Васикиновича (31 траўня 1503 году)[8]; Нарымонтъ Вожъкгиновичъ (1528 год)[9]; Quarta fundatio est iterum altariae sub anno 1504, a quadam Mila, filia Wozgin (1675—1677 гады)[10]; Wazginiszki[11], Wozgieniszki[12] (1744 год); droga do Rakowa… dwór Wazginiszki (1784 год)[13]; Agata Wazgien (1810 год)[14]; Ewa Waszkien (1840 год)[15]; Jan Waszkiniewicz (1846 год)[16].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарымонт Важгінавіч — эйшыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Станіслаў Важгін (Вожгін; 1912—?) — беларус з ваколіцаў Бярозы[17]
- Марфа Вашкень (1929—?) — беларуска зь Дзісны, вывезеная ў Нямеччыну ў Другую сусьветную вайну[18]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1547.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 220.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 320, 1637.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
- ↑ WOSGIEN, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 1 (6). Сборник документов канцелярии великого князя литовского Александра Ягеллончика, 1494—1506 гг. Шестая книга записей Литовской метрики. — М.; СПб., 2012. P. 344.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 89.
- ↑ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 286.
- ↑ Opisy parafii diecezji wileńskiej z 1784 roku. T. 2: Dekanat Mińsk. — Białystok, 2009. S. 162.
- ↑ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ↑ Opisy parafii diecezji wileńskiej z 1784 roku. T. 2: Dekanat Mińsk. — Białystok, 2009. S. 101.
- ↑ Bogusławiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Komaje k. Postaw, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Michaliszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ partizany.by, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі
- ↑ НАРБ 1569-1-215-65, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі