Медзялішкі
| Медзялішкі лац. Miedziališki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Астравецкі |
| Сельсавет | Трокеніцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°45′13″ пн. ш. 25°50′40″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 1 чал. (1999) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1591 |
| СААТА | 4246838076 |
| Нумарны знак | 4 |
| Медзялішкі на мапе Беларусі ± Медзялішкі | |
Медзялі́шкі[1] — былы[2] хутар у Беларусі, каля ракі Вяльлі. Уваходзіў у склад Трокеніцкага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мадзела, пазьней Мэдэль (Madelo, Mädel) — імя германскага паходжаньня[3][4].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 1 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 81
- ↑ Госкартгеоцентр(недаступная спасылка)
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1112.
- ↑ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 48.
- ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.