Перайсьці да зьместу

Аляксандар Юрэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Юрэвіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 жніўня 1979(1979-08-08)[1][2] (47 гадоў)
Рост 174 см
Вага 78 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1995—1999 Ліда 55 (2)
2000—2007 Шахцёр Салігорск 198 (10)
2007 Карпаты 10 (0)
2008—2013 БАТЭ 142 (1)
2014—2016 Шахцёр Салігорск 84 (2)
Зборныя
1997 Беларусь (да 18)[d] 3 (0)
2000—2001 Беларусь (да 21) 16 (1)
2006—2011 Беларусь 32 (0)
Трэнэрскія клюбы
2023 Дынама Берасьце

Алякса́ндар Юрэ́віч (нар. 8 жніўня 1979 году, Ліда) — колішні беларускі футбаліст, абаронца і трэнэр. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў.

Выхаванец лідзкага футболу, гуляў за мясцовы клюб. У 2000 годзе перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У 2005 годзе выйграў чэмпіёнства з гарнякамі, быў капітанам салігорскага клюбу. У ліпені 2007 году перайшоў у львоўскія «Карпаты», але не замацаваўся там і ў лютым 2008 году стаў гульцом барысаўскага БАТЭ.

Доўгі час быў трывалым гульцом асноўнага складу барысаўскай каманды, выступаў на пазыцыі левага або правага абаронцы. Тройчы дапамог БАТЭ прайсьці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, 17 сьнежня 2009 году забіў гол у браму «Эвэртану», які дапамог барысаўчанам здабыць першую ў гісторыі гасьцявую перамогу ў групавых раўндах эўракубкаў (1:0). У сэзоне 2012 году пачаў радзей зьяўляцца на полі, саступаючы месца больш маладым гульцам.

У пачатку 2014 году перайшоў з БАТЭ ў салігорскі «Шахцёр»[3]. У складзе «Шахцёра» заняў месца асноўнага левага абаронцы і зноў стаў капітанам каманды. У сьнежні 2014 году падоўжыў кантракт з салігорцамі[4]. У сэзоне 2015 году саступіў капітанства Арцёму Старгародзкаму, але заставаўся трывалым гульцом асноўнага складу. Звычайна гуляў левым абаронцам, але некаторы час выкарыстоваўся ў апорнай зоне. У лістападзе 2015 году зноў падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. У сэзоне 2016 году быў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У сьнежні 2016 году новы галоўны трэнэр салігорскага клюбу Алег Кубараў абвесьціў, што Юрэвіч пакідае «Шахцёр»[6].

Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі. У 2006—2011 гадах — гулец нацыянальнай зборнай. Майстар спорту міжнароднай клясы.

Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2016 году і ўвайшоў у трэнэрскі штаб салігорскага «Шахцёру»[7]. Спачатку працаваў у дублюючым складзе каманды, дзе дапамагаў Сяргею Нікіфарэнку. У ліпені 2017 году, пасьля прызначэньня галоўным трэнэрам «Шахцёра» Марэка Зуба, быў пераведзены ў асноўную каманду ў якасьці ягонага асыстэнта[8]. У студзені 2018 году зноў перайшоў на працу ў дубль[9]. У сьнежні 2019 году ачоліў зборную Беларусі (да 17 гадоў)[10]. Спачатку працаваў зь юнакамі 2004 году нараджэньня, пазьней 2005 і 2006 гадоў нараджэньня. Разам з апошнімі ў сакавіку 2023 году браў удзел у элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

У красавіку 2023 года стаў новым галоўным трэнэрам берасьцейскага «Дынама» пасьля адстаўкі Ігара Крывушэнкі[11]. У верасьні 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[12]. У пачатку 2026 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Тарпэда-БелАЗ» па прызначэньні галоўным трэнэрам каманды Дзьмітра Лянцэвіча[13].

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Шахцёр Салігорск2015Найвышэйшая ліга261
2016Найвышэйшая ліга291
  1. ↑ Aleksandr Yurevich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ↑ Alyaksandr Yurevich // FBref (анг.)
  3. ↑ Александр Юревич покинул БАТЭ и перешел в «Шахтер» (рас.)
  4. ↑ Котенко, Юревич, Матвейчик, Старгородский и Ковалев продлили контракты с «Шахтером» (рас.)
  5. ↑ Александр Юревич продлил контракт с "Шахтером" (рас.)
  6. ↑ Старгородский и Юревич покинут "Шахтер" (рас.)
  7. ↑ Александр Юревич завершил карьеру (рас.)
  8. ↑ Александр Юревич станет ассистентом Зуба (рас.)
  9. ↑ В солигорском «Шахтере» большие изменения в тренерском штабе (рас.)
  10. ↑ Александр Юревич возглавил юношескую сборную Беларуси U-17 (рас.)
  11. ↑ Брестское "Динамо" объявило о подписании контрактов с тремя тренерами, в том числе с Александром Юревичем (рас.) Праверана 2023-04-20 г.
  12. ↑ Юревич покинул пост главного тренера брестское "Динамо" (рас.)
  13. ↑ Известен тренерский штаб "Торпедо-БелАЗа" (рас.). Football.by (2026-01-12). Праверана 2026-01-23 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]