Грамадзянская ўправа Ўсходніх земляў
Грамадзянская ўправа Ўсходніх земляў па-польску: Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (ZCZW) — польская грамадзянская адміністрацыя на землях Летувы, Беларусі і Валыні ("былога Вялікага Княства Літоўскага") не ўключаных у склад Польшчы, на занятых Войскам Польскім у 1919-1920 гг.
Стварэньне і ліквідацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ZCZW быў створаны Генэральным Грамадзянскім Камісарам, ворган улады вызначаны дэкрэтам ад 19 лютага 1919 году праз Галоўнакамандуючага Польскім войскам. 22 красавіка 1919 Юзэф Пілсудскі выдаў адозву Да насяленьня В.Кн. Беларуска-Літоўскага у справе будучага лёсу гэтых земляў, інфармуючы пра стварэньне грамадзянскай управы, замест вайсковай[1]. З 1 чэрвеня 1920 году, загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага падпісанага 29 траўня 1920 беспасярэдні нагляд над гэтай структурай узяў польскі ўрад[2]. ZCZW фактычна перастаў існаваць пасьля заняцьця гэтых земляў бальшавікамі летам 1920 году, а фармальна быў ліквідаваны 9 верасьня 1920[3].
Камісар Грамадзянскай ўправы Ўсходніх земляў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад 19 лютага да 5 траўня 1919 году Камісарам Грамадзянскай управы Ўсходніх земляў быў Людвік Калянкоўскі[4][5]. Загадам Галоўнакамандуючага Польскага войска ад 15 красавіка 1919 Камісарам Грамадзянскай управы Ўсходніх земляў стаў Ежы Асмалоўскі[6].
Зьмены ў арганізацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 28 траўня 1919 створаны гарадзкі павет у Вільні[7].
- 7 чэрвеня 1919 створана берасьцейская акруга зь сядзібай у Брэст-Літоўску і віленская акруга зь сядзібаў у Вільні, а таксама Ўправа Валынскіх паветаў з часовай сядзібай у Ковелі[8].
- У склад берасьцейскай акругі ўвайшлі паветы брэст-літоўскі, ваўкавыскі, пружанскі, слонімскі, кобрынскі і пінскі.
- У склад віленскай акругі ўвайшлі паветы віленскі, троцкі, ашмянскі, сьвянцянскі, лідзкі, гарадзенскі і наваградзкі.
- У склад Управы Валынскіх паветаў увайшлі паветы Ўладзімерскі, Ковельскі і Луцкі.
- 9 верасьня 1919 замест Управы Валынскіх пааветаў створана Валынская акруга зь сядзібай у Ковелі, у склад якой уваходзілі Ўладзімерскі, Ковельскі, Луцкі, Дубеньскі, Ровеньскі, Крамянецкі, Астроскі, Заслаўскі і Зьвягельскі[9].
- 15 верасьня 1919 створана Менская акруга, у склад якой увайшлі паветы Менскі, Слуцкі, Бабруйскі, Барысаўскі й Ігуменскі[10].
- 23 кастрычніка 1919 да Віленскай акругі далучылі Браслаўскі павет[11].
- 6 лістапада 1919 да віленскай акругі далучылі Дзісенскі павет зь сядзібай у Глыбокім, а да берасьцейскай акругі Морынскі павет зь сядзібай у Жыткавічах[12].
- 20 лістапада 1919 перанесеная сядзіба валынскай акругі з Ковеля ў Луцк[13].
- 17 студзеня 1920 загадам Галоўнакамандуючага Польскага войска аддзеленая Грамадзянская ўправа Валынскіх земляў і Падольскага фронту, у складзе тагачаснай валынскай акругі і прылеглых земляў[14].
- 9 лютага 1920 з тэрыторыі паветаў Лепельскага і Полацкага з тагачаснай сядзібай у Кублічах створаны Лепельскі павет, які ўвайшоў у склад менскай акругі[15].
- 10 красавіка 1920 да морынскга павету далучана занятая польскім войскам частка рэчыцкага павету[16].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Monitor Polski №95 28 красавіка 1919 г.
- ^ Dz. Urz. ZCZW z 1920 r. Nr 42, poz. 1057
- ^ Dziennik Rozkazów z 1920 r. Nr 35, poz. 752
- ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 1, poz. 2
- ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 3, poz. 13
- ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 3, poz. 12
- ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 40
- ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41
- ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 17, poz. 153
- ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 19, poz. 174
- ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 25, poz. 257
- ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 26, poz. 275
- ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 35, poz. 407
- ^ Dz. Urz. ZCZW z 1920 r. Nr 6, poz. 79
- ^ Dz. Urz. ZCZW z 1920 r. Nr 9, poz. 149
- ^ Dz. Urz. ZCZW z 1920 r. Nr 34, poz. 845
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Waldemar Kozyra, Polityka administracyjna władz polskich na Ziemiach Wschodnich Rzeczypospolitej Polskiej w latach 1918-1926, Białystok 2005
- Joanna Gierowska-Kałłaur, Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich, Warszawa 2003 ss. 447 + ilustr.
- Adam Janusz Mielcarek, Podziały terytorialno-administracyjne II Rzeczypospolitej w zakresie administracji zespolonej, Warszawa 2008
- Adam Janusz Mielcarek, Węzłowe zagadnienia ustrojowe Zarządu Cywilnego Ziem Wschodnich (1919-1920), w świetle aktów normatywnych, w: "Studia z Dziejów Państwa i Prawa Polskiego", Kraków — Lublin — Łódź 2011, T. 14, s. 241-251.