Нача
| Нача лац. Nača | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Вярэнаўскі |
| Сельсавет | Доціскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°04′27″ пн. ш. 24°50′22″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 453 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1594 |
| Паштовы індэкс | 231392 |
| Нумарны знак | 4 |
| Нача на мапе Беларусі ± Нача | |
На́ча[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Начцы. Уваходзіць у склад Доціскага сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 453 чалавекі. Знаходзіцца за 41 км на захад ад Вярэнава, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны, аўтамабільная дарога на Радунь.
Нача — даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Начу як уладаньне Касьцевічаў датуецца 1517 годам. У 1529 годзе Януш Касьцевіч заснаваў у мястэчку касьцёл і перанёс сюды цэнтар парафіі з Дубічаў. Пазьней мясьцінай валодалі Кішкі, Радзівілы.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Нача ўвайшла ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва. Паводле рэвізіі 1631 году, тут існавала татарскае паселішча (цяпер жывуць толькі ў суседняй вёсцы Некрашунцы). У гэты час у мястэчку разьмяшчалася сядзіба архітэктара Людвіга Долгірда.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Нача апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Каняеўскай воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. У лютым 1863 году ў мястэчку сфармаваўся паўстанцкі аддзел Людвіка Нарбута[2] (ягоны бацька, Тэадор Нарбут, спачыў на тутэйшых могілках каля касьцёла).
На 1886 год у Начы было 16 двароў, касьцёл, 3 карчмы, крама, таржок. На мяжы XIX—XX стагодзьдзяў у мястэчку знаходзілася сядзіба Вандаліна Шукевіча[3], які ў 1903 годзе абсьледаваў тутэйшыя могільнікі бронзавага і жалезнага вякоў і каменныя магілы XII—XIV стагодзьдзяў. Сярод знаходак былі жалезныя нажы, каменныя сякеры, бронзавыя бранзалеты, шыйныя грыўні.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Начу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Нача абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[4]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Нача апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідзкім павеце Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Нача ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Радунскага раёну (з 25 сьнежня 1962 году ў Вярэнаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1998 год у Начы было 173 двары, на 2000 год — 173. Да 5 кастрычніка 2007 году вёска ўваходзіла ў склад і была цэнтрам Нацкага сельсавету[5].
- Старыя здымкі і графіка
- Стары касьцёл, каля 1900 г.
- Праект сынагогі, да 1915 г.
- Новы касьцёл, 1915—18 гг.
- Ян Булгак, 1930 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Начы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Капліца-пахавальня В. Шукевіча (пачатак XX ст.)
- Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1910)
- Магілы: Станіслава Юндзіла, Тэадора Нарбута
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл (XVIII ст.)
- Карчма (XIX ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Начы
- Касьцёл, інтэр’ер
- Касьцёл, алтар
- Касьцёл, брама
- Касьцёл, званіца
- Помнік паўстанцам
- Капліца-пахавальня Шукевічаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 154.
- ↑ Швед В. Ваенны начальнік Лідскага павета // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ліды і Лідскага раёна. — Мн.: Беларусь, 2004.
- ↑ Blombergowa M.M. Wandalin Szukiewicz. Syn Ziemi Lidzkiej ― Badacz i Społecznik (1852―1919). — Warszawa―Lida, 2010.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 5 октября 2007 г. № 48 «О решении вопросов административно-территориального устройства Вороновского района»(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ Krzywicki J. Nacza // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 853.
- ↑ ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 311.
- ↑ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 245.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||