Лідзкае піва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каардынаты: 53°53′47″ пн. ш. 25°18′14″ у. д. / 53.89639° пн. ш. 25.30389° у. д. / 53.89639; 25.30389

«Лідзкае піва»
Тып ААТ
Заснаваная 1876
Заснавальнікі Носель Пупко
Разьмяшчэньне Ліда, вул. Міцкевіча 32
Ключавыя фігуры Аудрыюс Мікшыс (генэральны дырэктар)
Галіна піваварная, харчавая
Прадукцыя піва, квас, кактэйль, безалькагольныя напоі
Абарачэньне Green Arrow Up Darker.svg173 608 млн. рублёў (2010; 57 990 тыс. $)
Апэрацыйны прыбытак Red Arrow Down.svg25 567 млн руб. (2010; 8 540 тыс $)
Чысты прыбытак Red Arrow Down.svg16 026 млн руб (2010; 5 353 тыс $)
Лік супрацоўнікаў 860 (2010)
Матчына кампанія Олві (Ійсалмі, Фінляндыя)

«Лідзкае піва» — беларускі бровар, разьмешчаны ў Лідзе. Заснаваны ў 1876 годзе. На лістапад 2008 году бровар выпускае 12,9% ад выпуску ўсяго беларускага піва[1].

Вытворчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2018 год ААТ «Лідзкае піва» вырабляла 7 відаў безалькагольных напояў:

  • пітную ваду «Аўра», у тым ліку сярэднегазаваную, з крыніцы глыбінёй 280 мэтраў, што мела павышанае ўтрыманьне крэмну[2];
  • 3 гатункі «Лідзкага квасу» ў бутэльках — летні, хлебны і цёмны[3];
  • 5 гатункаў энэргетычных напояў «Дынаміт» з кафэінам, таўрынам і вітамінамі РР, В6 і В12 — арыгінальны, «зялёны», моцны, «чорны» і «чырвоны»[4];
  • 6 гатункаў прахаладжальных напояў «Усе вітаміны» на аснове сокаў бяз штучных фарбавальнікаў і араматызатараў — «Вішня», «Лімон і мята», «Мультыфрукт», «Пэрсік», «Цытрус» і «Чарніцы»[5];
  • безалькагольнае Лідзкае піва «Нулёвачка»[6];
  • 4 гатункі функцыянальных напояў «Вітамінэрал» зь вітамінамі і мінэраламі, распрацаваныя ў эстонскім прадпрыемстве «Альбэрт Лё-Кок» (Тарту) — ізатонік, для душэўнай дужасьці, жывасьці і раўнавагі[7];
  • 6 гатункаў газаваных напояў ад амэрыканскай кампаніі «Пэпсі» (Гарысан, штат Нью-Ёрк) — «Адрэналін Раш» (бел. Адрэналінавы сьпех), «Мірында», «Пэпсі», «Пэпсі Блэк» (бел. Чорнае Пэпсі), «Пэпсі Ўайлд Чэры» (бел. Пэпсі зь дзікай вішняй) і «7 Ап» (бел. Пад’ём а 7-й)[8].

Таксама ААТ «Лідзкае піва» выпускала 3 віды алькагольных напояў:

  • 12 гатункаў піва — «Аксамінае», «Вечар у Бруге», «Клясычнае», «Лідзкае», «Пільснэр», «Портэр», «Прэміюм», «Пшанічнае», «Радлер Лайм і Мята», «Радлер Лімон» і «Стары замак»[9];
  • 4 гатункі сыдру — грушавы, «Рэвень», сьлівовы і яблычны[10];
  • 6 гатункаў алькагольных кактэйляў ад эстонскага бровара «Альбэрт Лё-Кок» — «Б'янка» (бел. Белы), «Касмапо́літэн», «Куба лібрэ» (бел. Вольная Куба), «Маргарыта», «Махіта» і «Тэкіла Санрайз» (бел. Тэкілавы сьвітанак)[11].

Уласьнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 кастрычніка 2008 году фінская OLVI набыла кантрольны пакет акцыяў у ААТ «Лідзкае піва». Кошт пакета ў 51% склаў каля 16 млн даляраў. Астатнія 49% застануцца ва ўласнасьці працаўнікоў прадпрыемства. У фінскай кампаніі ўжо ёсьць прадпрыемствы ў Эстоніі, Латвіі і Летуве.

Па словах генэральнага дырэктара ААТ «Лідзкае піва» Ўладзімера Юфа, фундатар набыў дадэмісію акцыяў падчас адчыненай падпіскі. Аб’ём другой эмісіі акцыяў, якую выкупіў фундатар, склаў Br23 млрд 746 млн 184 тыс. Да адчыненай падпіскі прапаноўваліся 38 549 простых імянных акцыяў. Фундатар купіў акцыі ААТ «Лідзкае піва» па кошце Br886,975 тыс. за акцыю (на 44% больш наміналу) пры намінале адной акцыі Br616 тыс. У выніку дадэмісіі памер статутнага фонду ААТ вырас да Br46 млрд 560 млн 976 тыс.

Кампанія Olvi Oyj працуе з 1878 г, займаецца ў асноўным вытворчасьцю, дыстрыбуцыяй і продажам піва (асноўныя брэнды піва OLVI і Sandels), сокаў і энэргетычных напояў пад маркай TEHO, мінэральнай вады (Olvi KevytOlo і Olvi Vichy), алькагольных напояў пад маркай A.Le Coq і Olvi Lonkero, безалькагольных напояў A.Le Coq і Olvi Lonkero.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бровар пабудаваны ў 1876 годзе бацькам і сынамі Пупко. Да моманту нацыяналізацыі прамысловых прадпрыемстваў даваў 135 дал. У 1935 годзе ўсталяваная першая 16-ражковая машына. Падчас Вялікай Айчыннай вайны часткова разбураны, адноўлены ў 1944 годзе. У 1950 годзе Лідзкі піўзавод стаў выпускаць квас у бочках і пляшках. У 1970 годзе на заводзе пачалі вырабляць безалькагольны напой «Байкал» з прыроднымі этэрнымі алеямі і аддушкамі духмяных траваў[12].

У 1992 годзе Лідзкі піўзавод стаў арэндным прадпрыемствам. З 1994 году — ЗАТ «Лідзкі піўзавод». На чэрвень 1997 году гадавая магутнасьць — 3 000 000 дал. Прадукцыя: піва, безалькагольныя і вінныя напоі. У 1998 годзе ўведзены ў эксплюатацыю цэх па разьліваньні піва ў кегі. Дзейсныя ўчасткі: соладовенны, варачны, брадзільна-лягерны, цэхі разьліваньня піва і безалькагольных напояў. У 2000 г. — у ААТ «Лідзкае піва». У 2004 г. завод мінуў рэканструкцыю.

26 лістапада 2015 году ААТ «Лідзкае піва» паабяцала «разгледзець пытаньне аб зьяўленьні беларускай мовы ў прасоўваньні» сваіх вырабаў у сувязі з атрыманьнем «за некалькі дзён ... шэрагу лістоў з прапановамі выкарыстоўваць беларускую мову ў камунікацыі»[13]. 24 студзеня 2017 году абноўлены вэб-сайт ААТ «Лідзкае піва» займеў беларускамоўную вэрсію ў якасьці асноўнай[14].

Былыя гатункі піва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «A. Le Coq Pils»
  • «Баварское»
  • «Жигулевское»
  • «Жигулевское любительское»
  • «Жигулевское специальное»
  • «Зенит чемпион»
  • «Золотой змей» светлое
  • «Золотой змей» тёмное
  • «Князь Вітаўт»
  • «Князь Гедемин»
  • «Король хмеля»
  • «Лёгкое»
  • «Лидское»
  • «Лидское 2»
  • «Лидское белое»
  • «Лидское европейское»
  • «Лидское классическое 2»
  • «Лидское крепкое»
  • «Лидское любительское»
  • «Лідскае нетрадыцыйнае»
  • «Лидское новое»
  • «Лидское олимпийское»
  • «Лидское оригинальное»
  • «Лидское освежающее»
  • «Лидское хмельное»
  • «Лидское юбилейное»
  • «Лидское янтарное»
  • «Мартовское»
  • «Мирский замок»
  • «Михась»
  • «Наша марка»
  • «Пивной магнат»
  • «Принеманское»
  • «Приоритетное»
  • «С легким паром»
  • «Славянское»
  • «Солодуха»
  • «Спартак чемпион»
  • «Старый замок 2»
  • «Старый замок 3»
  • «Студенческое»
  • «Тема»
  • «Три короля 1»
  • «Три короля 2»
  • «Три короля 3»
  • «Чёрный принц»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Производство пива в Беларуси в январе-октябре возросло на 0,7% (рас.)
  2. ^ Вада «Аўра» // ААТ «Лідзкае піва», 2018 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
  3. ^ «Лідзкі квас» // ААТ «Лідзкае піва», 2018 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
  4. ^ Напоі «Дынаміт» // ААТ «Лідзкае піва», 2018 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
  5. ^ Напоі «Усе вітаміны» // ААТ «Лідзкае піва», 2018 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
  6. ^ Лідзкае піва «Нулёвачка» // ААТ «Лідзкае піва», 2018 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
  7. ^ Напоі «Вітамінэрал» // ААТ «Лідзкае піва», 2018 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
  8. ^ Напоі «Пэпсі» // ААТ «Лідзкае піва», 2018 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
  9. ^ Піва // ААТ «Лідзкае піва», 2018 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
  10. ^ Сыдр // ААТ «Лідзкае піва», 2018 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
  11. ^ Кактэйлі «Лё-Кок» // ААТ «Лідзкае піва», 2018 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
  12. ^ Гісторыя // ААТ «Лідзкае піва», 2018 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
  13. ^ «Лідзкае піва» заўважыла попыт на беларускую мову і заяўляе, што пачула спажыўцоў // Газэта «Новы час», 26 лістапада 2015 г. Архіўная копія ад 26 лістапада 2015 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
  14. ^ Сайт «Лідзкага піва» запрацаваў па-беларуску // Радыё «Рацыя», 24 студзеня 2017 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кантакты // ААТ «Лідзкае піва», 2018 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.