Аркадзь Мігдал
Аркадзь Мігдал | |
| па-расейску: Аркадий Бенедиктович Мигдал | |
| Дата нараджэньня | 26 лютага (11 сакавіка) 1911 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 9 лютага 1991[2] (79 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | фізык-тэарэтык, пісьменьнік-дакумэнталіст, ядзерны фізык, папулярызатар навукі |
| Навуковая сфэра | фізыка |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Расейская акадэмія навук[3] і Акадэмія навук СССР[d][3] |
| Навуковая ступень | доктар фізыка-матэматычных навук[d] |
| Навуковы кіраўнік | Мацьвей Бранштэйн |
| Вучні | Анатоль Ларкін, Юры Гапонаў |
| Узнагароды | |
Аркадзь Бэнэдыктавіч (Бяйнусавіч) Мігдал (11 сакавіка 1911, Ліда — 9 лютага 1991, Прынстан, ЗША) — савецкі фізык-тэарэтык.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся на Беларусі. У Першую сусьветную вайну, чатырохгадовым, разам з бацькамі ўцёк ад немцаў у Пецярбург. Пасьля заканчэньня школы паступіў у Ленінградзкі ўнівэрсытэт (цяпер Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт), адкуль яго выгналі ў 1931 за «непралетарскае паходжаньне». У 1933 быў арыштаваны, яго выпусьцілі празь семдзясят дзён.
У канцы 1930-х гг. будучы акадэмік заняўся разглядам праблемы ўзаемадзеяньня нэўтронаў з атамамі. У выніку ім быў разьвіты арыгінальны мэтад «устрэсваньня», які прынёс аўтару заслужаную вядомасьць.
У 1943-45 А. Б. Мігдал працаваў ў Інстытуце фізычных праблемаў АН СССР, з 1944 прафэсар Маскоўскага інжынэрна-фізычнага інстытуту. У 1945-71 у Інстытуце атамнай энэргіі, у 1947 быў апанэнтам на абароне кандыдацкай дысэртацыі А. Дз. Сахаравым. З 1971 працаваў у Інстытуце тэарытычнай фізыкі АН СССР.
Чалец-карэспандэнт АН СССР (1953), акадэмік АН СССР (1966).
Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сьцяга.
У навуцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]А. Б. Мігдал — заснавальнік новых кірункаў у ядзернай фізыцы і фізыцы мэталаў. Разьвіў тэорыю дыпольнага і квадрапольнага выпраменьваньня ядраў і тэорыю іянізацыі атамаў пры ядзерных рэакцыях. Распрацаваў тэорыю шырокіх ліўняў. Разгледзеў уплыў шматкратнага расьсейваньня на тармазное выпраменьваньне і разьвіў мэтад рашэньня квантавай задачы многіх целаў. Дастасаваў тэорыю звышправоднасьці да пытаньняў будовы ядраў і вылічыў моманты інэрцыі цотных і няцотных ядраў. Разьвіў колькасную тэорыю ядра, заснаваную на прымяненьні мэтада квантавай тэорыі поля. Дасьледаваў праблему палярызацыі і вакуўму ў моцных магнітных палях.
У навуковы ўжытак увайшлі такія азначэньні, як асаблівасьць Мігдала-Кона, скачок Мігдала, канстанта Мігдала.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Мигдал Аркадий Бейнусович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ Arkady Migdal // SNAC (анг.) — 2010.
- 1 2 Летопись Российской академии наук. Т. VI. 1941—1945 (рас.) — Москва: Архив Российской академии наук, 2021. — С. 474—475. — 592 с. — 300 экз. — ISBN 978-5-6046932-0-9
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- В. Белянкевіч. Акадэмік Аркадзь Мігдал: Аповесьць пра шчасьлівага чалавека // Лідзкі летапісец №13
- Нарадзіліся 11 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Лідзе
- Памерлі 9 лютага
- Памерлі ў 1991 годзе
- Памерлі ў Прынстане
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі фізычнага факультэту Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Дактары фізыка-матэматычных навук
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Савецкія навукоўцы
- Правадзейныя сябры АН СССР