Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў (Ліда)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў
Былы касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў
Былы касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў
Краіна Беларусь
Места Ліда
Каардынаты 53°53′37.42″ пн. ш. 25°18′11.63″ у. д. / 53.8937278° пн. ш. 25.3032306° у. д. / 53.8937278; 25.3032306Каардынаты: 53°53′37.42″ пн. ш. 25°18′11.63″ у. д. / 53.8937278° пн. ш. 25.3032306° у. д. / 53.8937278; 25.3032306
Эпархія Лідская епархія[d] 
Архітэктурны стыль клясыцызм
Дата заснаваньня XVIII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў
Commons-logo.svg Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Язэпа[a] і кляштар піяраў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Лідзе. Знаходзіцца на гістарычнай Віленскай вуліцы[b]. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса і званіцы. У наш час у будынку касьцёла месьціцца сабор Сьвятога Міхала Арханёла Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштар піяраў у Лідзе збудавалі ў 1757—1758 гадох з фундацыі падстолія вялікага літоўскага Ігнація Сцыпіёна дэ Кампа. У 1758 годзе піяры адкрылі дармовую публічную школу.

У 1770 годзе пачалася падрыхтоўка да будаваньня калегіюму. У 1772 годзе пры калегіюме працавалі 8 піярскіх каплянаў. У 1775 годзе Варшаўскі сойм зацьвердзіў Лідзкую піярскую школу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З боку Віленскай вуліцы, да 1915

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795) улады Расейскай імпэрыі арыштавалі пробашча праз казаньне ў абарону Рэчы Паспалітай, у 1799 годзе частку кляштарных будынкаў канфіскавалі пад гарнізонную царкву расейскага войска. У 1797—1825 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі калегюім і рэарганізавалі яго ў 5-клясную шляхецкую павятовую вучэльню. У 1842 годзе касьцёл пацярпеў ад пажару. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву Маскоўскага патрыярхату.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нямецкая паштоўка, 1916

У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл і кляштар піярам і адрэстаўравалі комплекс.

Па далучэньні Ліды да БССР 11 кастрычніка 1939 году савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У Другую сусьветную вайну касьцёл зноў дзейнічаў. У 1948 годзе вернікі правялі рамонт касьцёла, аднак неўзабаве савецкія ўлады зноў яго зачынілі. У 1958 годзе ў будынках разьмяшчалася спартовая заля, потым музэй i плянэтарыя. У 1971 годзе савецкія ўлады зруйнавалі мураваную кляштарную браму.

У 1995 годзе будынак касьцёла перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — храм-ратонда пад паўсфэрычным купалам, завершаным 8-гранным ліхтаром. Да асноўнага круглага ў пляне аб’ёму далучаюцца больш нізкія прастакутныя ў пляне аб’ёмы: прытвор з 4-калённым портыкам на галоўным фасадзе і 2-павярховая закрысьція на восі ўсход-захад, невялікія рызаліты з поўдня і поўначы. У дэкоры фасадаў выкарыстоўваецца дарычны ордэр. Портык і рызаліты завяршаюцца трыкутнымі франтонамі. Вокны прастакутныя.

Унутры пэрымэтрам залі разьмяшчаецца 8 параў дарычных калёнаў[1].

Кляштар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштарны корпус — 1-павярховы прастакутны ў пляне будынак.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Іншыя варыянты імя Сьвятога: Юзэф, Ёсіф
  2. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 20

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ярашэвіч А. Лідскі Іосіфаўскі касцёл піяраў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 263.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000334

Commons-logo.svg Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў (Ліда)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў