Перайсьці да зьместу

Кола полек у Лідзе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Касьцёл у Лідзе, у яго плябаніі прайшоў першы сход Кола

Кола полек у Лідзе — польская жаночая арганізацыя, якая дзейнічала ў Лідзе ў 1918—1935 гадах; яе задачай была матэрыяльная і маральная падтрымка польскіх салдатаў — спачатку польскіх атрадаў Лідзкай самаабароны, пазьней салдатаў рэгулярнага Войска польскага ў час савецка-польскай вайны; у час савецкай улады ў Лідзе са студзеня да красавіка 1919 году Кола займалася разьведкай для Лідзкай самаабароны і падтрымкай захопленых бальшавікамі польскіх палонных; займалася таксама культурнай і дапаможнай дзейнасьцю, падтрымоўвала адукацыю.

Кола полек у Лідзе стварылася ў лістападзе 1918 году, як другая польская арганізацыя ў гэтым горадзе пасьля Нацыянальнай рады Лідзкай зямлі. Стварыла яго група жанчын, якія кіраваліся польскім патрыятызмам, незалежна ад існаваньня падобнай арганізацыі ў Варшаве. У палове лістапада на плябаніі парафяльнага касьцёла адбыўся першы сход, у якім удзельнічалі: Марыя Шукевічова, Гелена Рошкоўская, Марыя Грэбова, Марыя Шкопуўна, Ядвіга Шкопуўна, Вінцэнтына Скавінская, Часлава Мейлунова, Марыя Любовіцкая і Дамініка Івашкевічуўна. Была абранае кіраўніцтва Кола, ў сыклад якога ўвайшлі: Марыя Шукевічова — старшыня, Гелена Рошкоўская — намесьніца старшыні, Марыя Грэбова — другая намесьніца старшыні, Ядвіга Шкопуўна — сакратар і Вінцэнтына Скавінская — бухальтэр[1].

Галоўнай мэтай Кола полек была несьці матэрыяльную і маральную дапамогу польскім ваенным атрадам, якія фарміраваліся ў Лідзе. Кіраўніцва арганізацыі займалася здабываньнем у горадзе і на вёсцы ежы, вопрадак, купляла кухэнныя акцэсорыі для добраахвотнай Лідзкай самаабароны, якая ў той час тварылася. У час Калядаў 1918 году яно зарганізавала дла ўдзельнікаў самаабароны ўрачыстаю вячэру. Пасьля таго, як Чырвоная армія заняла горад, Кола полек прайшло ў кансьпірацыйную дзейнасьць. Займалася між іншым разьведкай, інфармавала кіраўніцтва Лідзкай самаабароны, якое працавала па-за горадам, пра пляны бальшавікоў і пра сытуацыю ў Лідзе. Пасьля таго, як бальшавікі разьбілі ў Лябёдцы конны атрад самаабароны і прывезьлі ў Ліду ўзятых у палон кавалерыстаў, Кола полек падтрымоўвала матэрыяльна і маральна раненых польскіх добраахвотнікаў. У выніку між іншым іх шматлікіх просбаў, палонныя былі вызваленыя. Пасьля здабыцьця Ліды рэгулярнымі атрадамі Польскага войска 17 красавіка 1919, Кола полек вярнулася да адкрытай дзейнасьці. Яе члены тварылі салдацкія сталовыя, кавярні на вакзале, бібліятэкі, арганізавалі лекцыі, канцэрты, танэчныя вечарыны і супольныя калядныя вячэры дла салдатаў. Кола атрымала вусную і пісьмовую падзяку за шчырую і плённую працу дла салдатаў ад гэн. Станіслава Шэптыцкага, які ў той час быў у Лідзе[1].

У часе наступу Чырвонай арміі на Польшчу ў ліпені 1920 году Кола полек дапамагала польскім раненым, якія яхалі чыгуначнамі транспартамі празь Ліду ў заходнім напрамку. Актыўна ўдзельнічалі між іншым у Камітэце збору прадуктаў, перадавала ежу і напоі салдатам у цягніках. Пасьля адбіцьця Ліды Польскім войскам з рук Чырвонай арміі ў апошнія дні верасьня 1920 году, Кола полек вярнулася да адкрытай дзейнасьці. Дзякуй падтрымкі кіраўніка штабу палк. Бабкоўскага, арганізацыя атрымала свой офіс. Адкрыла тады Цэнтар Кола полек, які прапанаваў ежу і буў скіраваны ў галоўным да польскай інтэлігэнцыі. Кола выдавала штодзённа некалькі бязплатных абедаў для школьнай моладзі, поўнасьцю ўтрымоўвала две дзяўчынкі, якія патрапілі ў школу дзякуй арганізацыі, вела дзіцячы сад, перадавала дапамогу, арганізавала сьвяточныя мерапрыемствы і дасылала пачкі хворым і раненым польскім салдатам. Напрыканцы савецка-польскай вайны Цэнтар Кола полек быў адзінай польскай установай у Лідзе, дзе праходзілі ўсе афіцыйныя ўрачыстасьці. У кастрычніку 1922 году Кола полек перадала афіцыйны сьцяг Лідзкаму палку стралцоў імя Людвіка Нарбута ў доказ прызнаньня заслугаў, адданых у барацьбе за незалежнасьць Радзімы і ў абароне Лідзкага павету ад бальшавікоў. Арганізацыя спыніла сваё існаваньне ў палове 1935 году[1].

У памятным альбоме Кола полек знаходзіліся подпісы: прэзыдэнта Польшчы Станіслава Вайцяхоўскага, прэзыдэнта Польшчы прафэсара Ігнацыя Масьціцкага, маршала Эдварда Сьміглы-Рыдза, ксяндза мітрапаліта Рамуальда Ялбжыкоўскага, ксяндза біскупа Казімера Мікалая Міхалькевіча, некалькіх францускіх і брытанскіх афіцэраў, а таксама шмат іншых асобаў, якія пабывалі ў Лідзе[1].

  1. ^ а б в г Samoobrona…. — С. 41−43.