Перайсьці да зьместу

Голдаўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Го́лдаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Голдава.

21 сьнежня 2009 году вёска Парачаны перададзеная з Голдаўскага ў склад Тарноўскага сельсавету[1].

18 кастрычніка 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Бабры, Вялікае Сяло, Голдава, Зіновічы, Ігнаткаўцы, Лесьнікі, Малышы, Семашкі, Хадзюкі, Цьвербуты — перададзеныя ў склад Ходараўскага сельсавету[2].