Нёман (аўтазавод)
| Лідзкія аўтобусы «Нёман» | |
| Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
|---|---|
| Заснаваная | 11 траўня 1984 (41 год таму) |
| Краіна | Беларусь |
| Разьмяшчэньне | Гарадзенская вобласьць |
| Адрас | Ліда |
| Ключавыя фігуры | Зьміцер Пантус, Віктар Іваноўскі |
| Галіна | прамысловасьць |
| Прадукцыя | аўтобус |
| Абарачэньне | ▲33 339 млн рублёў (2012; $3 983 тыс) |
| Апэрацыйны прыбытак | ▲-7559 млн руб ($903 тыс) |
| Чысты прыбытак | ▲-7579 млн руб ($906 тыс) |
| Лік супрацоўнікаў | 366 (2012) |
| Матчына кампанія | Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь |
Лідзкія аўтобусы «Нёман» — аўтазавод у горадзе Ліда па вытворчасьці аўтобусаў, газагарэлачных блёкаў для воданагравальных катлоў і іншай прадукцыі.
Заснаваны 11 траўня 1984 году. Распачаў вытворчасьць у сьнежні 1990 году. Ствараўся як прадпрыемства Міністэрства радыёпрамысловасьці СССР па вытворчасьці рухомых сыстэмаў кіраваньня. Завод мусіў зьбіраць і абслугоўваць ракетную тэхніку на колавым ходзе. Уваходзіў у склад Навукова-вытворчага аб’яднаньня «Агат».
У 1992 годзе ў выніку канвэрсіі прадпрыемства пачало выпускаць прадукцыю для шырокага спажываньня. З красавіка 1994 году на заводзе пачалі выпускацца аўтобусы, якія і зьяўляюцца асноўным прадуктам прадпрыемства.
Цяпер прадпрыемства вырабляе гарадзкія і прыгарадныя аўтобусы, а таксама газагарэлачныя блёкі для воданагравальных катлоў. На заводзе таксама рамантуюць аўтобусы.
Аўтобусы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нёман-5201 (гарадзкі)
- Нёман-52012 (прыгарадны)
- Нёман-52012 (міжгародні)
- Нёман-520122 (прыгарадны)
- Нёман-3232 (гарадзкі)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (рас.)
| Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |