Лідзея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Лідзея
Курган.JPG
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Верх-Ліды
Вусьце Дзітва
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 31 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,2 м³/с
Плошча басэйну 167 км²
Нахіл воднай паверхні 0,9 ‰

Лідзе́я, Ліда, Лідзейка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзітвы (басэйн Нёмана). Цячэ ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 167 км². Выдатак вады ў вусьці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца каля вёскі Верх-Ліды, упадае ў Дзітву за 1 км на ўсход ад вёскі Даржаў.

Даліна ад вытоку да вёскі Лайкоўшчыны выразная, шырыня яе 1—2 км. Абалона перарывістая (шырыня ў асноўным 0,5—0,8 км), ніжэй за вёску Навапрудцы і да вусьця парэзаная мэліярацыйнымі каналамі. Рэчышча на працягу 20 км каналізаванае: ад вытоку да сажалкі (плошча 0,6 км²) у месьце Лідзе (6 км) і ад вёскі Навіцкіх да вусьця (14 км); яго шырыня 6—12 м. Берагі спадзістыя[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 220.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.