Сілістра
| Сілістра | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Баўгарыя | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 6 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | UTC+2 і UTC+03:00 | ||||
| Каардынаты | 44°07′02″ пн. ш. 27°15′38″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 086 | ||||
| Паштовы індэкс | 7500 | ||||
| Сайт | silistra.bg | ||||
| Сілістра на мапе Баўгарыі Сілістра | |||||
Сілі́стра (па-баўгарску: Силистра) — горад на паўночным усходзе Баўгарыі. Горад ляжыць на паўднёвым беразе Дунаю, які ў гэтым месцы аддзяляе Баўгарыю ад Румыніі. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Сілістранскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рымляны пабудавалі ў горадтым месцы крэпасьць Дурасторум (лац. Durostorum) у 29 годзе на месцы ранейшага паселішча тракійцаў. Самымі раньнімі вядомымі сьвятымі Баўгарыі ёсьць рымскія жаўнеры, які былі пакараныя тут сьмерцю падчас перасьледу Дыяклетыяна. Дурасторум стаў важным вайсковым цэнтрам рымскае правінцыі Мёзія і ператварыўся ў горад за часам Марка Аўрэліюса. Места стала цэнтрам хрысьціянскага эпіскапату і цэнтрам хрысьціянства ў рэгіёне.
Пра падзеле Рымскае імпэрыі на Ўсходнюю і Заходнюю імпэрыі, горад апынуўся ў складзе Усходняй (Бізантыйскай) частцы. Прыблізна ў канцы VII стагодзьдзя горад быў уключаны ў склад Першага Баўгарскага царства, а гарадзкі эпіскап Драстар быў абвешчаны першым патрыярхам Баўгарыі. У 895 годзе падчас баўгарска-вугорскай вайны 894—896 гадоў, вугорцы, хаўрусьнікі Бізантыі, аблажылі баўгарскае войска, ачоленае асабіста Сімяонам I у гарадзкой крэпасьці, але гэты напад быў адбіты[3]. У наступным годзе вугорцы былі рашуча разьбітыя ў бітве на Паўднёвым Бугу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ НСИ Националният регистър на населените места (баўг.)
- ↑ http://www.nsi.bg/bg/node/2973/ — National Statistical Institute.
- ↑ Andreev, J. (1996). «The Bulgarian Khans and Tsars (Balgarskite hanove i tsare, Българските ханове и царе)». Veliko Tarnovo. — С. 95. — ISBN 954-427-216-X.