Перайсьці да зьместу

Імя па бацьку

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Імя́ па ба́цьку[1] (патронім ад грэц. πατρώνυμοбацька + імя) — частка поўнага імя чалавека, якая ўтварылася на аснове ўласнага імя бацькі.

Паводле 69-га артыкула Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і 1999 году, «Імя па бацьку дзіцяці прысвойваецца паводле ўласнага імя бацькі». Згодна з 207-м артыкулам Кодэксу імя па бацьку запісваецца ў акце аб нараджэньні[1]. Прыкладам, Алесевіч для мужчыны і Алесеўна для жанчыны.

У больш шырокім сэнсе можа абазначаць і родавае празваньне на аснове прозьвішча бацькі ці больш далёкага продка па мужчынскай лініі. Такія найменьні часта зьяўляюцца па форме прыналежнымі прыметнікамі: Базылёвыя, Ваўковыя, Карцовыя, Попікавыя, Чыжыкавыя. Многія празваньні гэтага тыпу ўтвараюцца пры дапамозе памяншальна-ласкальных суфіксаў, якія зьяўляюцца паказьнікамі роднасных адносінаў: Грыбочак, Салдацік, Попік, Мікітка.

  • Беларуская антрапанімія: вучэбны дапаможнік / пад рэд. Г. М. Мезенка, Г. М. Дзеравягі, В. М. Ляшкевіч, Г. К. Семяньковай. — Віцебск : УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2009. — 254 с.
  1. ^ а б А. Лукашэнка. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і ад 9 ліпеня 1999 г. № 278-З (Артыкул 69. Прозьвішча, уласнае імя і імя па бацьку дзіцяці) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 10 кастрычніка 2019 г. Праверана 20 чэрвеня 2020 г.