Купала (фільм)
Купала![]() | |
па-беларуску: Купала | |
Жанр | біяграфічны фільм, гістарычны фільм[d] і драматычны фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
У ролях | |
Вытворчасьць | Беларусьфільм |
Распаўсюд | Беларусьфільм |
Дата выхаду | 2020 |
Працягласьць | 150 хвіліна |
Краіна | |
Мова | беларуская мова |
Бюджэт | 1 500 000 $[1] |
Старонка на IMDb |
«Купа́ла» — беларускі мастацкі фільм рэжысэра Ўладзімера Янкоўскага, прадстаўлены ў 2020 року. Фільм распавядае пра жыцьцёвы і творчы шлях клясыка беларускай літаратуры Янкі Купалы.
Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычная драма апавядае пра лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У карціне раскрываюцца асноўныя вяхі жыцьцёвага і творчага шляху паэта, якія супалі з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагодзьдзя.
У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Актор | Роля |
---|---|
Мікалай Шастак | Янка Купала |
Вераніка Пляшкевіч | Паўліна Мядзёлка |
Алена Гіранок | Уладзіслава Станкевіч |
Ганна Палупанава | маці |
Аляксандар Абрамовіч | бацька |
Уладзімер Янкоўскі | |
Аляксандар Яфрэмаў | |
Аляксандар Ільін | |
Максім Крэчатаў | |
Уладзімер Глотаў |
Здымачная група[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- рэжысэр — Уладзімер Янкоўскі
- сцэнарысты — Алена Калюнова, Аляксандра Барысава, Уладзімер Янкоўскі
- апэратар — Ільля Пугачоў
- кампазытар — Уладзімер Сівіцкі
- мастак-пастаноўшчык — Натальля Навоенка
- мастак па касьцюмах — Алёна Ігруша
- мастак па грыме — Тацьцяна Баркун
- падбор актораў — Інга Муратава
Здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Здымкі адбываліся цягам 2018—2019 рокаў у Беларусі (у прыватнасьці, Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту), Летуве, Расеі. У канцы верасьня 2019 року фільм быў змантаваны. Над фільмам працавалі беларускія і расейскія апэратары. Музыка да фільму была запісаная сымфанічным аркестрам. Былі запісаныя трэйлеры фільму ангельскай, беларускай, кітайскай і маскальскай мовамі. Афіша распрацоўвалася супольна зь беларускім мастаком і дызайнэрам Уладзімерам Цэсьлерам.
7 верасьня 2020 року фільм зьявіўся ў адкрытым доступе ў інтэрнэце ў адным з тэлеграм-каналаў. Афіцыйнай прэм’еры не адбылося[2].
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- „Падзея кінэматаграфічнага году“ Міжнароднага фэстывалю кіно краінаў СНД „Маскоўская прэм’ера“ (2020)[2]
Ацэнкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
11 жніўня 2021 году кандыдат мастацтвазнаўства Зянон Пазьняк абнародаваў водгук на кінафільм «Купала», у якім зазначыў: «Гэта адзіны твор, зроблены на кінастудыі “Беларусьфільм”, дзе адлюстраваны праўдзівы беларускі дух, культура, вобразы і дачыненьні між людзьмі». Пазьняк удакладніў: «У кіно “Купала” ўражвае “трапляньне” ў вобразы..., кожная роля — вобраз, а некаторыя выкладзеныя проста бліскуча. Добра пастаўленыя і сыграныя, практычна, усе зборныя сцэны інтэлігенцыі». Мастацтвазнаўца заўважыў: «У фільме ёсьць гістарычная праўдзівасьць вобразаў, адносінаў і гістарычнай сытуацыі, і самае важнае — тут ёсьць тое сутнаснае, характэрнае, інтэлегентнае і беларускае ў дачыненьнях людзей, дух нашай звычаёвай культуры таго часу, такі знаёмы і настальгічны». Урэшце Зянон Пазьняк падкрэсьліў: «У агульных рысах у фільме “Купала” ёсьць дух культуры, адносінаў і вобраз Беларусі. Фільм увогуле зроблены прафэсійна. Гэта выяўляецца ў прыватнасьці і ў аксэсуарах, і ў касьцюмах, дасканала дапасаваных да эпохі. Але самымі прыгожымі ў фільме ёсьць створаныя акторамі вобразы людзей, беларускай інтэлігенцыі пэрыяду нацыянальнага Адраджэньня, змаганьня за незалежнасьць, за вольную Бацькаўшчыну і сьветлую Беларусь»[3].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ https://budzma.by/news/kupala-10-pytanniau.html
- ^ а б REFORM.by. (18 лістапада 2020) Фильм «Купала» стал событием года на кинофестивале «Московская премьера»(рас.) Reformation Праверана 28 траўня 2021 г.
- ^ Зянон Пазьняк. Сьветлы Купала // «Беларуская Салідарнасьць», 11 жніўня 2021 г. Праверана 15 жніўня 2021 г.