Уладзімер Цэсьлер
Уладзімер Цэсьлер | |
пад час выставы ў Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва (Менск) | |
Дата нараджэньня | 30 красавіка 1951 (73 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Слуцак, Беларусь |
Адукацыя | 1975—1980 гады Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Факультэт дызайну й декаратыўна-прыкладнога мастацтва. |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс, скульптура |
Сябра ў | Каардынацыйная рада па забеспячэньні перадачы ўлады і Беларускі саюз дызайнэраў[d] |
Жанры | дызайн |
Плынь | дызайн, рэкляма |
Уладзімер Цэсьлер (нарадзіўся 30 красавіка 1951 году) — беларускі мастак, дызайнэр. Жыве і працуе ў Менску.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў у 1979 годзе аддзяленьне дызайну Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту (БДТМІ) у Менску (цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў). З 1979 году працаваў сумесна зь Сяргеем Войчанкам. Міжнародную вядомасьць творчы тандэм набыў у першую чаргу ў вобласьці плякату (больш за 30 узнагарод міжнародных конкурсаў і біенале).
Значныя працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шырокую вядомасьць набыў «Праект стагодзьдзя. 12 з XX» Уладзімера Цэсьлера і Сяргея Войчанкі, у якім дванаццаць самых значных мастакоў XX стагодзьдзя былі выяўленыя ў выглядзе стылізаваных яек. Праект экспанаваўся ў ГМІІ імя Пушкіна ў Маскве (1999—2000), у Музэі Людвіга пры Дзяржаўным расейскім музэі ў Санкт-Пецярбургу (2000), на Вэнэцыянскім Біенале (2005). Пасьля сьмерці Войчанкі Ўладзімер Цэсьлер працягвае працаваць у той жа парадаксальнай і вострай манэры, якая разам з пэрфэктным тэхнічным выкананьнем, стала візытоўкай іх творчага дуэту. Адна з адметных прац гэтага пэрыяду — сэрыя оп-арт-аб’ектаў «Вэктарныя тэхналёгіі» (2007).
Кірункі працы: плякат, графіка, жывапіс, скульптура, аб’ект, мастацкія акцыі, прамысловы дызайн, афармленьне кніг, рэкляма.