Перайсьці да зьместу

Гедгонт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gadagunti
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gaddo + Gunth
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гедконт, Геткант, Кінтконт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гедгонт»

Гедгонт, Гедконт (Геткант, Кітконт) — мужчынскае імя.

Гадагунт або Катагунт (*Gadagunti, *Catagunti[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[3] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[4], а аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) — ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[3].

У Прусіі бытавала імя Гедкант: Gedekant / Getkant (1393 год)[5]. У 1621 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Fridericus Getkanth, Rangnetensis Borussus[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Матеи Кгедконтовичъ… Кгедкгонт Коткевичъ (1528 год)[7]; Милейко Китконтович (1537 год)[8]; Thomas Georgius Giedkonti Lituanus (1550 год)[9].

Геткант (Gettkandt) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[11].

Гедкантовічы (Giedkontowicz) — літоўскі шляхецкі род[12].

  1. ^ Antroponimia Altomedieval en Galicia (4ª Ed.), Celtiberia.net — Prehistoria, Protohistoria e Historia antigua
  2. ^ Piel J. M., Kremer D. Hispano-gotisches Namenbuch. Der Niederschlag des Westgotischen in den alten und heutigen Personen- und Ortsnamen der Iberischen Halbinsel. — Heidelberg, 1976. S. 143.
  3. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
  5. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 30.
  6. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 256.
  7. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 160.
  8. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 56.
  9. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 11.
  10. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 233, 243.
  11. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 640.
  12. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 277.