Ісьляндзкая мова
| Ісьляндзкая мова | |
| íslenska | |
| [[Файл:Idioma islandés.PNG|]] Ісьляндыя — краіна, дзе ісьляндзкая зьяўляецца мовай большасьці | |
| Ужываецца ў | |
|---|---|
| Рэгіён | |
| Народ(-ы) | Ісьляндцы |
| Колькасьць карыстальнікаў | |
| Клясыфікацыя | Індаэўрапейская
|
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | |
| Рэгулюецца | Інстытут ісьляндзкіх дасьледаваньняў Арні Магнусана[d] |
| Статус: | у бясьпецы |
| Раньнія формы: | |
| Пісьмо | Лацінскі альфабэт (Ісьляндзкі альфабэт) |
| Коды мовы | |
| ISO 639-1 | is |
| ISO 639-3 | isl |

Ісьля́ндзкая мо́ва (па-ісьляндзку: íslenska) — германская мова, адна з заходне-скандынаўскіх моваў.
Пашырэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пашырана ў Ісьляндыі (афіцыйная мова), а таксама ў Канадзе і ЗША.
Пісьменнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ісьляндзкая мова пісьменная з канца ХІІ ст. на лацінскай аснове. Найбольш старажытныя помнікі датуюцца 2-й паловай ХІІ ст., першыя друкаваныя кнігі зьявіліся ў ХVI ст.
Дыялекты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дыялектных адрозьненьняў амаль няма.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У ХІІ—ХІІІ ст. фаналягічная сыстэма амаль не адрозьнівалася ад фаналягічнай сыстэмы нарвэскай мовы. З таго часу ў ісьляндзкай мове адбыліся значныя фанэтычныя зьмены (страта насавых галосных, дыфтангізацыя доўгіх галосных, прысутнасьць толькі глухіх узрыўных і іншыя).
Фаналёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ісьляндзкая мова мае вельмі нязначныя дыялектныя фанэтычныя адрозьненьні. У мове ёсьць як монафтонгі, так і дыфтонгі, прычым зычныя бываюць звонкімі й глухімі.
Агучанасьць адыгрывае асноўную ролю ў дыфэрэнцыяцыі большасьці зычных, уключаючы насавыя, але за выключэньнем выбуховых. Выбухныя (b), (d), (g) бязгучныя й адрозьніваюцца ад (p), (t), (k) толькі адсутнасьцю прыдыханьня. Прадыханьне адбываецца перад гемінатамі (доўгімі альбо падвоенымі зычнымі) (p), (t) і (k). Яно не сустракаецца перад гемінатнымі (b), (d) альбо (g). Прыдыхальнае (tt) этымалягічна й фанэтычна аналягічныя нямецкаму й галяндзкаму cht (параўнайце ісландзкае nótt, dóttіr зь нямецкім Nacht, Tochter і галяндзкім nacht, dochter).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ ScriptSource (анг.) // (untranslated) — SIL, 2011.
- ↑ ScriptSource (анг.) // (untranslated) — SIL, 2011.
- ↑ StatBank Denmark
- ↑ Icelandic MLA Language Map Data Center. Modern Language Association. Based on 2000 US census data.
- ↑ 2011 National Household Survey: Data tables – Detailed Mother Tongue (158), Generation Status (4), Knowledge of Official Languages (5), Number of Non-Official Languages Spoken (5), Age Groups (10) and Sex (3) for the Population in Private Households of Canada, Provinces and Territories, 2011 National Household Survey
- ↑ https://www.ethnologue.com/language/isl
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Вікіпэдыя мае вэрсію ісьляндзкай мовай |