Мелкід
| Мелкід лац. Mielkid | |
| Meligedius | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Melus + Geda |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Мільгед, Мільгет, Мелкіт |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Мелкід» | |
Мелкід (Мелкіт), Мільгед (Мільгет) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мелігед (Meligedius) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -міл- (-мел-) (імёны ліцьвінаў Мілейка, Мельвід, Мілар; германскія імёны Milike, Melvid, Milehar) паходзіць ад гоцкага mildeis 'мяккі, прыязны'[2][3], а аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) — ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[4] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[5].
У Прусіі бытавала імя Miligedo / Milagids / Mylagide / Milgede / Miligedo / Mylegede / Milegede / Miligede (1263, 1319, 1326, 1350, 1356, 1363, 1360, 1420 гады)[6][7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Вяжу чоловекъ Минкутева сына, на имя Явоиша; а землю пустую у Дубинкахъ, Мелкидову (9 лістапада 1449 году)[8]; землю… Мелкитовъщыну (8 сьнежня 1522 году)[9]; Milgiecie (1744 год)[10].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Мелгеда ў летувізаванай форме[11]
На гістарычным памежжы Літвы і Жамойці існуе вёска Мільгедзе (Мельгедзе).
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Amory P. People and Identity in Ostrogothic Italy, 489—554. — Cambridge University Press, 1997. P. 350, 394.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 172.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 179.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
- ↑ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 59.
- ↑ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 639.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 177.
- ↑ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ↑ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 206.