Гітарт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gidheard
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gido + Hardt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гедарт, Кітарт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гітарт»

Гітарт (Кітарт), Гедарт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Гідард (Gidheard) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[2] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[3], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[4][5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Kithortowicz częsc dóbr swoich w Tobolie w starostwie grodzieńskim (каля 1541 году)[6]; а Яна Кгитортовича з братом его Мартином и з их сыны служба (29 ліпеня 1552 году)[7]; uroczisscza Githorthowsczizny (1558 год)[8]; Giedort Szalida (23 красавіка 1670 году)[9].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гітарты (Gitort) гербу Гейштар[10] — літоўскі шляхецкі род[11].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 257.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 61.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 123.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 1 (1380—1584). — Vilnius, 1998. P. 68.
  7. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 35 (1551—1558 гг.). — Менск, 2020. С. 74.
  8. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 130.
  9. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 281.
  10. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 270.
  11. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 291.