Эйдрыг
| Эйдрыг лац. Ejdryg / Ejdryh | |
| Heideric | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Heido + Rick |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Эйдрык |
| Зьвязаныя імёны | Rihheid |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Эйдрыг» | |
Эйдрыг, Эйдрык — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гайдрых або Гейдэрык, пазьней Гайтрыг або Айдрых (Haidrich, Heidericus, Heitrig[1], Eidrich[2]) і Рыхгейд (Rihheid[3]) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гейд- (-гайд-, -гейт-) (імёны ліцьвінаў Гайдэла, Гейдмант, Вільгейда; германскія імёны Heidilo, Heidmund, Williheid) паходзіць ад гоцкага haidus 'від, вобраз'[5] або haithi 'поле'[6], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Hindrich, Ditricus, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[7], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[8].
Ад нямецкага імя Eidrich паходзіць літоўскае шляхецкае прозьвішча Эйдрыгевіч[2].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mikołaj Adamowicz Eydrygiewicz (1667 год)[2]; Mikołaj Eydrzykiewicz [Eydrykiewicz] (1690 год)[9].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эйдрыгевічы (Эйдрыкевічы) — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 726.
- 1 2 3 Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 1. — Warszawa, 2015. S. 629.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1263.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l'ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 121.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 121.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 188.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 206.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 47.