Эйтгін
Эйтгін лац. Ejtgin | |
Heitgin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Heido + Ginn Heido + суфікс -кін (-kin) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Эйтыгін, Эйдыгін |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Эйтгін» |
Эйтгін (Эйтыгін, Эйдыгін) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэйтгін, Гэйдэкін або Айткін (Heitgin, Heydekinus, Aitkin[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гейд- (-гайд-, -гейт-) (імёны ліцьвінаў Гейдмант, Эйдрык, Вільгейда; германскія імёны Heidmund, Eidrich, Williheid) паходзіць ад гоцкага haidus 'від, вобраз'[3] або haithi 'поле'[4], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[5] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[6]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Єйдыкгиновичы (30 сакавіка 1488 году)[8]; Еитикгинова делница (1440—1492 гады)[9]; Eydgynyszky (1 сакавіка 1473 году)[10]; Бутко Еиткгиновичъ (1528 год)[11]; Szymko Eytginowicz (5 верасьня 1565 году)[12].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Potel-Belner P. Old British Personal Names: langue-et-histoire, volume 188b. — Paris, 2021. P. 82.
- ^ Dräger K. Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 6. — Berlin; Boston, 2017. S. 258, 260.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 121.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
- ^ Акты Литовско-Русского государства. Вып. 1. ― М., 1899. С. 18.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 39.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 327.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 91.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 285.