Перайсьці да зьместу

Буцень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Buten
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Buto + суфікс з элемэнтам -н- (-n-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Бутэн, Боцін, Бутын, Буцінь, Ботынь, Боцінь
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Буцень»

Буцень (Бутэн), Боцін (Ботынь, Боцінь), Буцінь (Бутын), Боцень — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Боцін або Буцен, пазьней Ботэн або Бутын (Botin, Buten[a], Botten[1][2], Boutin[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[5].

У Памор’і бытавалі прозьвішчы Butten[6] і Bottin[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеков тяглых у Бирштанском повете, на имя Житя Бутеневича (19 траўня 1513 году)[8]; мужи витебъские… Иванъ Ботиничъ (24 жніўня 1540 году)[9]; Юрка Ботыничъ (16 чэрвеня 1546 году)[10]; у режу Бутня Кгерковица… дано томужъ Бутневи (1554 год)[11]; Bocinowa… Butenowa (1671—1681 гады)[12]; Anna Buten (1799 год)[13]; Józef Butynowicz (1803 год)[14].

  • Мікалай Бладзіковіч-Буціневіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1600 годзе[15]
  • Гендрута Марцінаўна Баценевіча Рыгораўна Гінтаўтовічаупіцкая зямянка, якая ўпамінаецца ў 1594 годзе[16]
  • Мацей і Станіслаў Буцені — жыхары маёнтку Рафалавічаў (Заслаўская графства), якія ўпамінаюцца ў 1705 годзе[17]
  • Арцём, Салямэя, Мікалай, Матэвуш, Параска, Тэадор, Адам, Магда, Каця, Грышка, Ганута, Агата, Палуша, Сымон, Якуб, Ёсіф, Ян, Стэфан, Ганна, Васіль, Аляксандар, Тамаш, Феся, Ямеля, Дарка, Франка, Альжбета, Роза і Філіп Буцены — жыхары маёнтку Аляхноўцаў (Менскае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1782 годзе[18]

Бутыневічы — літоўскі шляхецкі род[19].

Бутневічы (Butniewicz) гербу Астоя — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Шаўляў і Расенаў[20].

На 1904 год існавала сяльцо Буценкі ў Красьнянскім павеце Смаленскай губэрні[21].

На 1906 год існаваў фальварак Бутыні ў Віцебскім павеце Віцебскай губэрні, а таксама вёска Буцінішкі ў Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[22].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Буценішкі, у гістарычнай ПрусііБотэнэн.

  1. Паводле назваў мясцовасьцяў Botinesbach і Butenestat адпаведна
  1. Debrabandere F. Woordenboek van de familienamen in België en Noord-Frankrijk. — Amsterdam, 2003.
  2. B, Dictionnaire de tous les noms de famille belges
  3. Jean Tosti, Noms commençant par B, Dictionnaire des noms de famille de France et d’ailleurs
  4. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 323.
  5. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  6. BUTTEN, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  7. BOTTIN, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  8. Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 131.
  9. Литовская метрика. Книга № 228. — Москва, 2008. С. 349, 351—352.
  10. Вестник Западной России. Т. 1, 1863. С. 17—18.
  11. Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 6.
  12. Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 121, 129.
  13. Popiel, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  14. Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  15. Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 231.
  16. Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 170.
  17. Яўген Анішчанка, Рафаловичи инвентарь 1705 г. в Заславском графстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 31 траўня 2018 г.
  18. Яўген Анішчанка, Олехновцы инентарь 1782 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 31 кастрычніка 2018 г.
  19. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты
  20. Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 62.
  21. Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 270.
  22. Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 40, 127.