Магін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Magin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Mago + суфікс з элемэнтам -н- (-n-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Мегін
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Магін»

Магін, Мегін — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Магін або Мегін (Magin, Megin) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова маг- (мак-) (імёны ліцьвінаў Макула, Магер, Максьвіта; германскія імёны Maccula, Mager, Meguswind) паходзіць ад гоцкага mēgs 'адзін з бацькоў'[2] або бургундзкага magus 'хлопчык, сын'[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у волости Утенъской поблизу дворца его две служъбы людей… з братею Мейкгиновичы… з братею Мекгиновичи (4 жніўня 1546 году)[4]; тоя Ямонтовичы роду, з Макгина сына Крупосовъ первого (23 жніўня 1560 году)[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1071.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 164.
  3. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 137.
  4. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 30 (1480—1546 гг.). — Менск, 2008. С. 227—228.
  5. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 223.