Герын
| Ґерын лац. Gieryn / Hieryn | |
| Gerin | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Gero + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Гірын, Гарын, Гірынь, Герэнь, Гірэн, Кірэн |
| Вытворныя формы | Керун |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Ґерын» | |
Герын (Гірын, Гірынь, Гарын) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Герын, Гірын або Гарын (Gerin, Girin[1], Girinus[2], Garin) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gerinus[5].
У Прусіі бытавала імя Garene[6].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Герын (Geryn)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Полочане… а з мещанъ Кгирина (каля 1492 году)[8]; Гирина вдова (1566 год)[9]; Girin (1671—1681 гады)[10]; Hory: p. Tomasz Giryń (1690 год)[11]; xiędza Marcina Giryna, kommendarza Wieliskiego (10 верасьня 1714 году)[12]; Obrąb Pupiszki. Stanisław Gieryn. Krasławski (26 жніўня 1765 году)[13]; Jegomość Pan Krzysztof Giryn (7 лістапада 1765 году)[14]; Maciej Gieryn (1795 год)[15]; Jakub Giren[a] (1802 год)[16]; z Komkow… Janko syn Andrzeja Gieryn (20 лютага 1816 году)[17]; Katarzyna Giereń (1826 год)[18]; Elżbieta Girynowicz (1861 год)[19].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Герын — адзін з палятынаў пры двары Карла Вялікага
- Станіслаў Гірын — беларус з ваколіцаў Вялейкі на 1912 год[20]
- Франц Гірын — беларус з ваколіцаў Сьвянцянаў на 1912 год[21]
- Іван Кіраневіч (1880—?) — беларус з ваколіцаў Клімавічаў, які пацярпеў ад уладаў СССР[22]
- Кандраці Герын (1895—1938) — беларус з ваколіцаў Заслаўя, забіты ўладамі СССР[23]
- Норбэрт Гірын (1907—?) — беларус з ваколіцаў Браслава, які пацярпеў ад уладаў СССР[23]
Герыны — парафіяне касьцёлаў ў ваколіцах Дынабургу, якія ўпамінаюцца канцы XVIII—XIX стагодзьдзях[24].
Гірыны гербу Даленга — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету і Вільні[25].
Гірыні або Гірыны (Giryń, Giryn) гербу Зьнін — літоўскія шляхецкія роды з ваколіцаў Сьвянцянаў і Аранаў[26].
Гарыновічы (Garynowicz) гербу Магіла — літоўскі шляхецкі род[27].
Герын (Gerin) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[28].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуюць вёскі Гірыны і Гірынішкі, у гістарычнай Прусіі — Гірэнэн.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Праіндэксаваны як Gireń
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Forssner T. Continental-Germanic Personal Names in England in Old and Middle English Times. — Uppsala, 1916. P. 108.
- ↑ Frank T. Studien zu italienischen Memorialzeugnissen des XI. und XII. Jahrhunderts. — Berlin; New York, 1991. S. 244.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 573, 601.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 67.
- ↑ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 28.
- ↑ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 116.
- ↑ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 420.
- ↑ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 225.
- ↑ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 143.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 167.
- ↑ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 22. — Витебск, 1891. С. 196.
- ↑ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 42.
- ↑ Malewski Cz. Popis szlachty lidzkiej z 1765 roku // Rocznik Stowarzyszenia Naukowców Polaków Litwy. 2005. S. 168—183.
- ↑ Wielka Brzostowica, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Wielka Brzostowica , Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Kuryer litewski. Nr. 21, 1816. S. 88, 92, 99
- ↑ Szydłowicze, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Dubinki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Прибавление к № 61 Виленских Губернских Ведомостей, 1912. С. 4.
- ↑ Прибавление к № 61 Виленских Губернских Ведомостей, 1912. С. 39.
- ↑ Беларусь: жертвы сталинских репрессий, Белорусский «Мемориал»
- 1 2 Беларусь: жертвы сталинских репрессий, Белорусский «Мемориал»
- ↑ Яўген Анішчанка, Герин, Курсиш, Жильвинский, Юхневич, Архіў гісторыка Анішчанкі, 4 верасьня 2015 г.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 264, 500.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 81, 273.
- ↑ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 36.
- ↑ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 656.