Соман
Выгляд
| Соман лац. Soman | |
| Sumuni | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Sumo + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Суман, Шуман |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Соман» | |
Соман, Суман (Шуман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сумун (Sumuni) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сом- (сум-) (імёны ліцьвінаў Саміла, Сомалт, Сумонт; германскія імёны Sumila, Somold, Sommund) паходзіць ад стараісьляндзкага some 'гонар'[2].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: земли у Тетеринскомъ повете… Сумоновщину (23 кастрычніка 1528 году)[3]; Hryssko Samanowic (1558 год)[4]; Michno Somanowicz (1561 год)[5]; Иван Сомон (1563)[6]; Anna Julianna Szuman (1787 год)[7].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Іван Соман — геранёнскі баярын, які ўпамінаецца ў 1563 годзе
У XVI ст. існавала возера Соман (Сомон) у Жамойцкім старостве[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1353.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 201.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 264.
- ↑ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 134.
- ↑ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 158.
- ↑ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 118.
- ↑ Jeziory, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 296.