Одзін (імя)
Выгляд
Одзін лац. Odzin | |
Odin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Odo + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Іншыя формы | |
Вытворныя формы | Ацень, Юцень |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Одзін» |
Одзін — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Оцін або Одзін (Otin, Odin[a]) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова аўд- (од-, от-) (імёны ліцьвінаў Аціла, Отаўт, Атмут; германскія імёны Otilo, Ottolt, Otmot) паходзіць ад гоцкага audags 'шчасьце, асалода'[2], германскага *auð 'багацьце, спор'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Odinus (Ocin, Ocina, Otina)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Panasz Odinowicz cive Brzestense (30 красавіка 1572 году)[5]; Rozalia Odinowicz (1836 год)[6].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паводле назвы мясцовасьці Odinesbach
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 189.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 43.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 72.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 190.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 19. — Вильна, 1892. С. 159.
- ^ Połusze, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego