Керун
Керун лац. Kierun | |
Keruni | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Kero + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Герун, Герон |
Вытворныя формы | Герын |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Керун» |
Керун, Герун, Герон — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Керун, Герун або Герон (Keruni, Geruni[1], Gerun[2], Geron[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gerun[6].
У Прусіі бытавала імя Garune / Gerune[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Georgij et Evae Kieruna… Eva Kierunowa… Catharina Kierunowa (1729—1771 гады)[8]; Zofia Kerunowna (1729—1776 гады)[8]; Obrab Baranowskich… Antoni Gieronowicz (1 лютага 1765 году)[9]; Anna Geronowicz (1804 год)[10].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герун (Geruhn) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Huth V. Die Düsseldorfer Sakramentarhandschrift D 1 als Memorialzeugnis. Mit einer Wiedergabe der Namen und Namengruppen (Taf. XIV—XXXII) // Frühmittelalterlichen Studien. Bd. 20. — Berlin; New York, 1986. S. 293.
- ^ Kjöllerström P. A. Svensk namnbok. Dopnamn, ättenamn, ortnamn. — Ulricehamn, 1895. S. 32.
- ^ Barber H. British Family Names: Their Origin and Meaning, with Lists of Scandinavian, Frisian, Anglo-Saxon and Norman Names. — Longon, 1894. P. 59.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 574.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 67.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 28, 32.
- ^ а б Walkowiak J. Współczesne nazwiska Polaków o możliwej genezie litewskiej nieobecne w LPŽ, poświadczone w kartotece antroponimicznej LKI // Onomastica (Wrocław). T. 64, 2020. S. 214.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 66.
- ^ Kwetki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 659.