Гардзіна (імя)
Выгляд
Гардзіна лац. Hardzina | |
Hardin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Hardt + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гардына |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гардзіна» |
Гардзіна, Гардына — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гардзін, пазьней Гердэн (Hardin[1], Herden) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) паходзіць ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[3][4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: panju Jakubowuju Hordyninuju Filicyju… panu Jakubu Koribanowiczu Hordyne (4 траўня 1470 году)[5]; наместникъ Мозырски… Гордына (каля 1517 году)[6]; Hardina Małosowicz (2 траўня 1558 году)[7]; за Горъдыною (жнівень 1563 году)[8]; подле земль спольныхъ Гаръдинаныхъ (5 студзеня 1566 году)[9]; Юръи Якубовичъ Гардына (1567 год)[10].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гардына — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік мазырскі ў 1517 годзе
- Юры Якубавіч Гардына — ашмянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1567 году
- Самуэль Гардына (Samuel Hordyna) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі мазырскі, электар каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх Уладзіслава Вазы і Міхала Карыбута Вішнявецкага ад Менскага і Наваградзкага ваяводзтваў Вялікага Княства Літоўскага[11]
- Дамінік Гардына — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, абозны амсьціслаўскі ў 1788 годзе[12]
- Рафал Гардына — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік амсьціслаўскі ў 1788 годзе[13]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 352.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 752.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 61.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 123.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 306.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 981.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 41.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 44 (1559—1566 гг.). — Менск, 2001. С. 95.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 44 (1559—1566 гг.). — Менск, 2001. С. 113.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 586.
- ^ Dunin Borkowski J., Dunin Wąsowicz M. Elektorowie królów Władysława IV, Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. 1 (1908—1909). — Lwów, 1910. S. 71.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 9. Województwo mścisławskie XVI—XVIII wiek. — Warszawa, 2019. S. 103.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 9. Województwo mścisławskie XVI—XVIII wiek. — Warszawa, 2019. S. 65.