Турын (імя)
Выгляд
Турын лац. Turyn | |
Torin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Tara + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Торень, Торн |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Турын» |
Турын (Торень, Торн) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Торын (Torin) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -тор- (-тар-, -дар-) (імёны ліцьвінаў Тарут, Тарвід, Турвін; германскія імёны Tarut, Torvid, Thurwine) паходзіць ад гоцкага thaur > thoris 'волат, асілак'[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: pabulatores equorum qui vocantur Toreniewiczy (1 красавіка 1428 году)[4]; Турынъ Ивановичъ (1565 год)[5]; mieszczanie miasta Poniemonskiego. Wilhelm Tornowicz (12 жніўня 1598 году)[6].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Турын Іванавіч — берасьцейскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1565 году
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
- ^ Torin_m, Nordic Names
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 76.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. P. 794.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 215.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 497.