Васбут
| Васбут лац. Vasbut | |
| Wospot | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Woso + Boto |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Вазбу́т, Вязбут |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Васбут» | |
Васбу́т, Вазбу́т (Вязбут) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Васпот (Wospot) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова вас- (вос-, вес-) (імёны ліцьвінаў Вазгір, Важгін, Васмунт; германскія імёны Wasger, Wesikin, Wassmundt) паходзіць ад стараверхненямецкага hwas 'востры, завостраны'[2] або wasjan 'квітнець'[1], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wasebüth (16 чэрвеня 1409 году)[4], Wazebuth (21 чэрвеня 1409 году)[5]; homines… Vaszbuth (15 красавіка 1475 году)[6]; in luto Waszbvthy (17 ліпеня 1477 году)[7]; люди нашы у Волковыиском повете… а Вазбутовичовъ (26 сьнежня 1504 году)[8]; Якубъ Вязбутовичъ (1528 год)[9]; подданого господарьского Жорославского… Богуша Возбутовича (15 сьнежня 1539 году)[10]; Станиславъ Якубовичъ Васбутъ… Мартинъ Вазбутъ (1567 год)[11]; parochia Saraska… śl. Marcin ol. Jakóba Wazbutha Gąsowski (1580 год)[12]; Paulus Wazbut (1619—1690 гады)[13].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Якуб Вязбутавіч — бельскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Юхна Вазбутавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе[14]
- Станіслаў Якубавіч Васбут — баярын Мельніцкага павету Падляскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
- Марцін Вазбут — баярын Мельніцкага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1567 году
У XVI ст. існавала гаспадарскае сяло Вазбуты (Возбуты) у Жамойцкім старостве[15].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Вазбуты.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 320, 1637.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 220.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ↑ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 185.
- ↑ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 186.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 340.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 358.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 375.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 124.
- ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 234.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1081.
- ↑ Jabłonowski A. Podlasie. — Warszawa, 1908. S. 112.
- ↑ Maciejauskienė V. Gruzdžių pavardės: istorija ir dabartis // Lietuvos lokaliniai tyrimai. 2010. P. 4.
- ↑ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 219.
- ↑ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 57.