Кінцібут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кінцібут, Кінбут — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Фармант -бут- празь імя Зігібут (Жыгібут) зьвязвае Кінцібута зь імём Жыгімонт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1]. Гэты ж фармант празь імя Бутаўт зьвязвае Кінцібута зь імём Вітаўт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[2].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Кінтыбут складаецца з фармантаў -кінт- (германскае імя Witikint, Witikind), які паходзіць ад гоцкага і германскага kinds 'дзіцё, род', і -бут- (гоцкія імёны Butila, Sisebuto, Hosbut), які паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепіцкае butilo — 'камель')[3]. Такім парадкам, імя Кінцібут азначае «корань роду»[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кинтибоуть (умова 1219 году); Петъку Кинбутовичу чоловекъ (9 лістапада 1449 году)[5].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]