Перайсьці да зьместу

Кесьцень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Kesten
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Geste + суфікс з элемэнтам -н- (-n-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Касьцін, Касьцень, Гасьцін, Гаштын
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Кесьцень»

Кесьцень (Касьцень), Касьцін, Гасьцін, Гаштын — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Гесьцін, Гейсьцін, Касьцін або Кесьцін, пазьней Гастэн, Гастын, Кастэн або Кестэн (Gestin, Geistin[1], Castinus[2], Kestin, Gasten[3], Gastin[4], Casten[5], Kesten[4]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) (імёны ліцьвінаў Гестар, Каштарт, Гаштольд; германскія імёны Gaster, Kastert, Gastald) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік'[7]

У Прусіі адзначалася прозьвішча Kasten[8][9], у ваколіцах Мэмэлю — Kasten[10] і Gesten[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в Крожех на имя Шевлянъ, шестнадцать чоловековъ, куничников… а Кестеня (1440—1492 гады)[12]; cmetones… Kosten Kilicz (да 20 сакавіка 1440 году)[13]; Kescien… Kiescien (1671—1681 гады)[14].

  • Шчасны Пятрашавіч Гаштынавіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1590 годзе[15]
  • Малгарэта Янаўна Рыгораўна Юр’евіч Гасьціновіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1598 годзе[16]

У канцы XVIII ст. на гістарычнай Амсьціслаўшчыне адзначаўся шляхецкі род Касьціновічаў[17].

Кастэн (Kasten) і Касьцін (Kastin) — прозьвішчы, гістарычна зафіксаваныя на тэрыторыі цяперашняй Летувы[18].

У XVI ст. існавала сяло Гаштына або Гашціны (Гоштына, Гоштины) у Жамойцкім старостве[19].

На 1910 год існаваў фальварак Гастынічы ў Сеньнескім павеце Магілёўскай губэрні[20].

На гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Гастынічы, у былым Жамойцкім староствеГасьцінішкі.

  1. ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 415, 657, 719.
  2. ^ Bruckner W. Die Sprache der Langobarden. — Strassburg, 1895. S. 254.
  3. ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 36.
  4. ^ а б Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 296.
  5. ^ Brons B. Friesische Namen und Mitteilungen darüber. — Emden, 1877. S. 32.
  6. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 605.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. ^ KASTEN (Familiendatenbank Marggrabowa), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  9. ^ KASTEN (Ortsfamilienbuch Abschwangen/Almenhausen), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  10. ^ KASTEN, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  11. ^ GESTEN, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 49.
  13. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 187.
  14. ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 154.
  15. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 86.
  16. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 67.
  17. ^ Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 19.
  18. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 942.
  19. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 82.
  20. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 168.