Альбут
| Альбут лац. Albut | |
| Albot | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Alo + Boto |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Альбот, Яльбут, Эльбут |
| Вытворныя формы | Яўбут |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Альбут» | |
Альбут (Альбот), Яльбут (Эльбут) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Албот, Елбот або Албут (Albot, Elbot, Albóðr[1], Allbutt[2], Albutt[3], Albut[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Алігут, Альмін, Аламунт; германскія імёны Algut, Almin, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[6], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людемъ нашимъ Мерецъкого повета… а Станчику Олбутовичу (люты 1510 году)[8]; homines nostros districtus Merecensis… Stanczyk Olbatowicza (16 жніўня 1511 году)[9]; Albutowiczowa (1614 год)[10][11].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарвід Яльбутавіч — падданы ўпіцкага зямяніна Юрыя Янавіча Ваўмянскага, які ўпамінаецца ў 1587 годзе[12]
- Міхайла Яльбут (Эльзбут) — упіцкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1587 годзе[13]
На 1900—1909 гады існавала ўрочышча Альбута каля Новага Сьвержаню[14][15].
На гістарычнай Меншчыне існавала лесьнічоўка Альбуць.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Uppsala, 2007. S. 18.
- ↑ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 299.
- ↑ Ferguson R. Surnames as a Science. — London, 1883. P. 43.
- ↑ Reaney P. H., Wilson R. M. A Dictionary of English Surnames. — London and New York, 1991. P. 43.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 81, 163.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 52.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 96.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 11 (1518—1523). — Vilnius, 1997. P. 99.
- ↑ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 120.
- ↑ Asmenvardžių lie. *Albutas ir lie. Nùgara kilmė // Baltu filoloģija 34 (1), 2025. P. 47.
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 7. ― Вильна, 1909. С. 196.
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 7. ― Вильна, 1909. С. 203.
- ↑ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 15.
- ↑ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 3.