Гепіды
Выгляд
(Перанакіравана з «Гепідзкая мова»)
Гепіды | |
Рэгіёны пражываньня | |
---|---|
Гепіды (лац. Gepedes, стар.-грэц. Γήπαιδες 'дзеці готаў'[1]) — роднаснае готам старажытнагерманскае племя, якое жыло ў III—VI стагодзьдзях на тэрыторыі Дакіі (заходняя частка сучаснай Румыніі) і на левым беразе Дунаю ў сучаснай Вугоршчыне.
Ад пачатку мешкалі на Скандынаўскім паўвостраве. На мяжы нашай эры ўсьлед за готамі перасяліліся з Скандынавіі на паўднёвае ўзьбярэжжа Балтыйскага мора[2]. Доўгі час жылі каля ўтокі Віслы, былі аднымі з стваральнікаў вельбарскай культуры.