Перайсьці да зьместу

Людзень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Liuden
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Liudo + суфікс з элемэнтам -н- (-n-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Людзен, Людзін, Лютын
Вытворныя формы Людан
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Людзень»

Людзень (Людзен), Людын, Лютын — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Людзін, Людзен, Люцін або Люцен, пазьней Людэн (Liudin, Liudenus[1], Leudin, Liutin, Liutenus[2], Luden[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -люд- (-лют-) (імёны ліцьвінаў Людвін, Лютар, Людамонт; германскія імёны Liudwin, Liutar, Ludimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага liuþs, leuda 'люд, людзі'[5].

У Прусіі бытавала імя Лютын: Lutyne (1343 год)[6], Steffan Lutyn (1448 год)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: служеб людеи у Бряславъскомъ повете у Друискои волости… а Паца Люденевича (15 ліпеня 1524 году)[7]; Ясюту Люденя (11 лютага 1539 году)[8]; Adam Luten s pliacu Hanusowego (20 лістапада 1604 году)[9]; Ludziny (1744 год)[10]; Parafia łuczajska… Ludzienicze wieś (1784 год)[11].

Лютыны гербу Гіпацэнтаўр[13] — літоўскі шляхецкі род[14] з Ковенскага павету[15].

На 1910 год існавала вёска Людзінічы ў Горацкім павеце Магілёўскай губэрні[16].

На гістарычнай Мазыршчыне існуе вёска Людзяневічы, на гістарычнай ПіншчынеЛюдзінавічы, на гістарычнай ТроччынеЛюценішкі.

  1. ^ Bruckner W. Die Sprache der Langobarden. — Strassburg, 1895. S. 278.
  2. ^ Bruckner W. Die Sprache der Langobarden. — Strassburg, 1895. S. 279.
  3. ^ Reichert H. Die deutschen Familiennamen: nach breslauer quellen des 13. und 14. Jahrhunderts. — Breslau, 1908. S. 54.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1033.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ а б Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 53.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 311.
  8. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. — Вильна, 1887. С. 73.
  9. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 25—26.
  10. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  11. ^ Gawrylczyk B. Dekanat połocki w świetle opisów parafii z 1784 r. — Białystok, 2005. S. 73—74.
  12. ^ Яўген Анішчанка, Казечизна инвентарь 1759 г. в Браславском повете, Архіў гісторыка Анішчанкі, 19 лютага 2018 г.
  13. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 290.
  14. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Л, Згуртаваньне беларускай шляхты
  15. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 8. — Warszawa, 1937. S. 25.
  16. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 53.