Перайсьці да зьместу

Гілбут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gilbody
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gill + Buto
Gill + Bodo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Кілбут
Вытворныя формы Галбута
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гілбут»

Гілбут (Кілбут) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Гілбоды (Gilbody) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гіл- (-кіл-) (імёны ліцьвінаў Гілін, Гілімонт, Таўцігіл; германскія імёны Gillin, Gilmondus, Theudigilius) паходзіць ад германскага Gisala, Gisila 'патомак, нашчадак'[3], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[4] або ад асновы -буд- (-бод-)[5].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Gilbutowicz[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: за Килбутомъ (19 лістапада 1449 году)[7]; на боярина нашого Миколая Александровича Кгилбутовича (25 ліпеня 1507 году)[8].

  1. ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 458.
  2. ^ Surname Book and Racial History: A Compilation and Arrangement of Genealogical and Historical Data for Use by the Students and Members of the Relief Society of the Church of Jesus Christ of Latter-day Saints. — Salt Lake City, 1918. P. 340.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 70.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  6. ^ Smoczyński W. Les Noms de famille polonais d’origine lituanienne // Proceedings of the Thirteenth International Congress of Onomastic Sciences, Cracow, August 21—25, 1978 / edited by Kazimierz Rymut. Vol. 2. — Kraków, 1982. P. 440.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
  8. ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 565.