Перайсьці да зьместу

Мудзін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Modin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Muodo + суфікс з элемэнтам -н- (-n-)
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Мудзін»

Мудзін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Мутын, Модзін або Модзен (Muatin, Muttin, Modin, Moden[a]) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -мод- (-мот-, -мут-) (імёны ліцьвінаў Мотар, Мутаўт, Эймут; германскія імёны Motar, Muotolt, Eimuot) паходзіць ад гоцкага moþs '(баявы) дух, лютасьць, адвага'[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Iwan Mudyna (1638 год)[4]; Mudinowna (1779 год)[5].

Мудзіны (Mudin) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[6].

На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Мудзін у летувізаванай форме[7].

  1. ^ Паводле назвы мясцовасьці Modenesheim
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1128.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 414.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 126.
  5. ^ Spis rodziców dzieci urodzonych w Daugieliszkach w latach 1774—1790
  6. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 102.
  7. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 278.