Боч
Выгляд
| Боч лац. Boč | |
| Botsch | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Boto + суфікс з элемэнтам -ш- (-sch-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Бутш, Буч, Буціш |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Боч» | |
Боч (Буч), Бутш — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ботш або Боч (Botsch) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[2].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Botysz[3].
У Прусіі бытавала прозьвішча Butsch[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Botcz Eykythen son czu Medenyken (9 лютага 1419 году)[5]; Мац Бочевичъ[6], Янъ Бочевичъ[7] (1528 году); Янко Бутшевичъ (1566 год)[8]; Nester Bucisż (1687 год)[9].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Боч[a] — літоўскі баярын зь Меднікаў, які ўпамінаецца ў 1419 годзе
- Мац Бочавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ян Бочавіч — упіцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Буч Нарбутавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[11]
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 24.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ↑ BUTSCH, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 441.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 76.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 102.
- ↑ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 214.
- ↑ «Inwentarz Rużanski. 1687». Аркушы 31 — 34., НГАБ. Ф. 1928, воп. 1, спр. 207.
- ↑ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 440.
- ↑ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 419.