Сярбут
Выгляд
| Сярбут лац. Siarbut | |
| Serbutt | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Saro + Boto |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Сарбут, Сэрпут, Серпуць |
| Вытворныя формы | Сырбут |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Сярбут» | |
Сярбу́т (Сарбут, Сэрпут) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Саработа, пазьней Сэрбут (Saraboto, Serbutt[1][2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -сар- (-сер-) (імёны ліцьвінаў Сарвід, Саргоўд, Сарман; германскія імёны Sarvidis, Saregaud, Saraman) паходзіць ад гоцкага і германскага sarwa 'зброя'[4], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Sierbutowicz (1671—1681 гады)[6]; Wincenty Sarbutowicz (1819 год)[7].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Васіль Сербутовіч — жыхар вёскі Канарэзаў (каля Шацку), які ўпамінаецца ў 1749[8] і 1755[9] гадох
- Адам Сербутовіч — каталік зь Сьвянцянаў, паранены ў Першую сусьветную вайну[10]
- Іван Серпутовіч — каталік зь Віленскага павету, зьніклы ў Першую сусьветную вайну[11]
- Вітальд Серпуць (1924—?) — беларус з ваколіцаў Плешчаніцаў[12]
Сэрпут (Serput) і Серпут (Sierput) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[13].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ferguson R. Surnames as a Science. — London, 1883. P. 62.
- ↑ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 230.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 320, 1300.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ↑ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 194.
- ↑ Widze, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Яўген Анішчанка, Шацк инвентарь 1749 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 5 чэрвеня 2018 г.
- ↑ Яўген Анішчанка, Шацк инвентарь 1755 г. в Минском воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 25 сакавіка 2018 г.
- ↑ Именной список №220 убитым, раненым и без вести пропавшим нижним чинам. — СПб., 1914. С. 3510.
- ↑ Именной список №24 убитым, раненым и без вести пропавшим нижним чинам. — СПб., 1914. С. 377.
- ↑ Серпуть Витольд Станиславович, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі
- ↑ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society